Грамадства88

Лукашэнка назваў галоўную праблему ў знешнеэканамічным гандлі

Аляксандр Лукашэнка 8 верасня прыняў з дакладам старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенку, паведамляе яго прэс-служба.

Фота: president.gov.by

Лукашэнка падзякаваў старшыні Палаты прадстаўнікоў і ў цэлым парламентарым за тую працу, якую яны вядуць на міжнародным напрамку па прасоўванні інтарэсаў краіны, у тым ліку знешнеэканамічных.

У якасці прыкладу ён прывёў нядаўні візіт Ігара Сергеенкі ў В’етнам, дзе ішла гаворка ў тым ліку пра магчымасці супрацоўніцтва з БЕЛАЗам і «Белшынай».

«Гэта якраз тое, чаго не хапае сёння, і нават членам урада. Калі ты паехаў у камандзіроўку, значыць адтуль трэба нешта прывезці канкрэтнае, — сказаў Лукашэнка. — Няхай трошкі. Але патроху трэба заходзіць на рынкі. Гэта добры прыклад камандзіровак чалавека, які нібыта не датычны (па сваёй пасадзе не абавязаны займацца гандлёва-эканамічным прасоўваннем). У нас няма такіх людзей, якія не датычныя да эканомікі (асабліва сёння), да знешняга гандлю».

«Вы адчуваеце і ведаеце, што гэта самая вялікая праблема сёння ў Беларусі — замясціць той аб’ём, які мы не можам сёння прадаць у сілу пэўных, аб’ектыўных прычын у Расійскай Федэрацыі, і на трэку далёкай дугі мы павінны ў гэтым плане працаваць», — зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары8

  • Міхась
    08.09.2025
    Фантазіі пра пакупніцкі патэнцыял "далёкай дугі" - гэта лукашэнкаўская дэмагогія. Калі там ёсць грошы - купляюць альбо кітайскае, альбо заходняе. Беларускае альбо бяруць па вельмі непразрыстых карупцыйных бартэрных схемах, як Зімбабвэ, альбо проста без грошаў пад крэдыты беларускіх банкаў з перспектыўным спісаннем доўга, як Нікарагуа. У абедзьвух выпадках таваразварот застаецца невялікім, а адсутнасць празрыстых здзелак куплі-продажу падтвярджае вельмі нізкую канкурэнтаздольнасць таго, што вырабляе беларуская дзяржаўная прамысловасць.
  • ол
    08.09.2025
    прикольно он себя описал
  • Ёсік
    08.09.2025
    Галоўная праблема - гэта стары хворы зь сінімі пальцамі. Заўтра дзяўчаткі едуць у камандзіроўку, скажу, каб што-небудзь прывезьлі, акрамя венерычных захворваньняў.

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць