Навука і тэхналогіі11

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск

Учора кампанія зладзіла ў Куперціна (Каліфорнія) традыцыйную восеньскую прэзентацыю.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

Амерыканская карпарацыя Apple прэзентавала ўчора новы iPhone 17, ультратонкі iPhone Air таўшчынёй усяго 5,6 мм. Самы тонкі iPhone у гісторыі з'яўляецца, па сцвярджэнні кампаніі, і энергаэфектыўным — дзякуючы найбольшай колькасці чыпаў (A19 Pro, N1 і C1X).

iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max таксама абсталяваны A19 Pro — самым магутным і эфектыўным чыпам для iPhone на сённяшні дзень, паведамілі ў кампаніі.

Акрамя таго, былі прадстаўлены новыя бяздротавыя навушнікі AirPods Pro 3 з функцыяй імгненнага перакладу. Цана ад 299 даляраў.

Таксама прэзентаваныя разумныя гадзіннікі Apple Watch Series 11, Apple Watch SE 3 і Apple Watch Ultra 3. Apple Watch SE 3 упершыню атрымалі функцыю пастаянна актыўнага экрана (Always-On-Display), а таксама падтрымку распазнавання некаторых жэстаў. Дададзена функцыя вымярэння артэрыяльнага ціску. Смарт-гадзіннік будзе каштаваць ад 249 даляраў.

Самая цытаваная навінка — iPhone Air, таўшчыня якога складае ўсяго 5,6 мм. Гэта самы тонкі iPhone у гісторыі, які таксама з'яўляецца самым энергаэфектыўным — дзякуючы найбольшай колькасці чыпаў (A19 Pro, N1 і C1X), заявілі ў кампаніі.

iPhone Air абсталяваны асноўнай камерай Fusion у 48 Мп — эквівалентам чатырох аб’ектываў з «неверагоднай» якасцю выявы. Смартфон з дыяганаллю 6,5 цалі будзе даступны ў чатырох колерах: касмічным чорным, воблачна-белым, светла-залатым і нябесна-блакітным. Кошт пачынаецца з $999.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

Як iPhone 17 Pro, так і iPhone 17 Pro Max абсталяваныя A19 Pro — самым магутным і эфектыўным чыпам для iPhone на сёння, адзначылі ў Apple. Паводле слоў старшага віцэ-прэзідэнта Apple па міжнародным маркетынгу Грэга Джасвіяка, iPhone 17 Pro — «самы магутны iPhone з усіх», калі-небудзь створаных кампаніяй.

Кошт iPhone 17 Pro будзе пачынацца з $1099, iPhone 17 Pro Max — з $1199.

Каментары1

  • Моўны патруль
    10.09.2025
    Бяздротавыя...калі карыстаешся наркомаўкаю, бо ў сэрцы жыве СССР.
    Чаму не бесправадныя слухаўкі?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць