Свет33

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства

Тры чалавекі — Кофі Офэ з Ганы (36 гадоў), які называе сябе каралём Атэхэхэ, ягоная жонка Жан Гашо з Зімбабвэ (42 гады), якая абвяшчае сябе каралевай Нандзі, і іх спадарожніца з Тэхаса Каура Тэйлар (пад імем Аснат) — з вясны жывуць у ваколіцах шатландскага горада Джэдбаро. Гэта самазванае «афрыканскае племя» называе сябе «Каралеўствам Кубала», паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: PA Media

Спачатку гэтыя людзі паставілі лагер на ўзгорку над горадам, але пасля судовага рашэння ў ліпені былі адтуль выселеныя. Пасля таго яны перабраліся ў прыватны лес каля прамысловай зоны. Уладальнікі зямлі праз суд дамагліся іх эвакуацыі, і ў аўторак раніцай групу пабудзілі судовыя выканаўцы разам з паліцыяй. Іхнія намёты разабралі, рэчы сабралі.

Фота: PA Media

Аднак «племя» пасля таго толькі перанесла лагер літаральна праз агароджу, усяго за некалькі метраў ад папярэдняга месца. Высветлілася, што гэтая тэрыторыя належыць мясцовай радзе, якая ўжо падала новы пазоў у суд, каб выселіць парушальнікаў і адтуль.

Члены групы сцвярджаюць, што такім чынам яны вяртаюць зямлю, нібыта адабраную ў іхніх продкаў 400 гадоў таму, і абвяшчаюць стварэнне «Каралеўства Кубала». Мясцовыя ўлады на гэта адказваюць, што яны парушаюць закон, бо самавольна занялі чужую зямлю.

Фота: PA Media

Група актыўна вядзе старонкі ў сацсетках, мае больш за 100 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і фэйсбуку, прыцягваючы да сябе ўвагу.

Намеснік кіраўніка мясцовай рады Скот Хамілтан заявіў, што яны не раз прапаноўвалі групе дапамогу, але «племя» ігнаруе ўсе спробы дыялогу. Таму мясцовыя ўлады не могуць «сядзець склаўшы рукі і дазваляць ім парушаць закон».

Каментары3

  • Фарс
    16.09.2025
    Згодна з левай ідэалогіяй яны - злобныя каланізатары.
    Трэба каб туды прыйшлі кельты ў традыцыйных строях і баявых уборах піктаў і каледонцаў і дэкаланізавалі іх як яны гэта рабілі з рымлянамі 2 тысячы год таму
  • Nemo
    17.09.2025
    І ня разбярэш, хто там кароль, хто жонка, а хто - спадарожніца.
  • Белы
    17.09.2025
    Гэта “культура”, якую так бароняць аматары мульцікульці і іншыя левыя.

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць