Грамадства22

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта адбылося яшчэ 8 верасня. 

Скрыншот: bgam.by

42‑гадовы Юрый Караеў — карэнны мінчук. У сталічнай Акадэміі музыкі ён пачаў працаваць яшчэ ў 2008 годзе, напярэдадні сам яе скончыўшы.

Яшчэ летам ён актыўна займаўся ўступнай кампаніяй у Акадэмію, расказваў медыя пра ўведзены мэтавы набор і набор будучых унікальных спецыялістаў, якіх прымаюць усяго раз на 5‑10 гадоў — рэжысёраў музычнага тэатра і оперна-сімфанічных дырыжораў. Але з пачаткам навучальнага года Караева звольнілі адным днём.

Даныя пра дацэнта кафедры харавога дырыжавання Караева з раздзелаў «Кіраўніцтва» і «Вакальна-харавы факультэт» ужо выдаленыя. Але яго асабістая старонка на сайце дагэтуль адкрываецца.

У Акадэміі, куды журналіст «Нашай Нівы» дазваніўся як фізічная асоба, адмовіліся называць прычыну звальнення. Не ведаюць канкрэтыкі і студэнты. Вядома толькі, што сам Караеў гэтае звальненне цяпер моцна перажывае.

Юрый Караеў. Фота: choirbgam.by

Выкладчык напісаў шмат дакладаў і артыкулаў па тэме оперна-харавой драматургіі. Выступаў у хоры Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. З рознымі калектывамі гастраляваў у Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Францыі.

Да 2019 года з’яўляўся членам экспертна-мастацкай камісіі спецфонду Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі і сам выхаваў не аднаго зорнага выпускніка. Мае нямала падзяк і грамат ад кіраўніцтва Акадэміі музыкі.

Каментары2

  • +
    26.09.2025
    не там галочку поставил?
  • Агата
    26.09.2025
    Банду Караева под суд! :))

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць