Грамадства1414

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам

Скандальна вядомы спявак Віктар Каліна запісаў відэазварот, у якім заявіў, што падтрымлівае Лукашэнку, але пры гэтым не з'яўляецца «ябацькам». А ў тым, што рэжым у Беларусі ставіцца да яго кепска, абвінаваціў Наталлю Качанаву, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Віктар Каліна. Скрыншот з відэа

У сваім звароце Каліна заявіў, што падтрымлівае Лукашэнку, але не з'яўляецца «ябацькам», бо апошнія — гэта, маўляў, фанатыкі. Прытым «часта сярод ябацек прысутнічаюць крывадушнікі і заканспіраваныя ворагі. Чым гучней крычаць, тым значнейшай будзе іх здрада».

Праблемы, якія ён мае ў Беларусі, Каліна адлічвае з 2020‑га года і звязвае з дзейнасцю «нацыяналістаў», у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Галоўным вінаватым у сваіх бедах скандальны шансанье лічыць Наталлю Качанаву.

Што да Лукашэнкі, то Каліна сцвярджае:

«Я ніколі яго не абражаў. Не было такіх слоў як «таракан» і іншае. … Я двойчы пісаў у адміністрацыю прэзідэнта і нават публічна папрасіў прабачэння. І нават не адзін раз».

@belarusnovosti2 У скандального шансонье Виктора Калины снова проблемы #новостибеларуси #беларусьновости #беларусь #минск #лукашенко ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Насамрэч праблемы ў цяперашняга грамадзяніна Расіі Віктара Каліны, які ў свой час па папулярнасці канкураваў з Саладухам, у Беларусі пачаліся задоўга да 2020 года, і не заўсёды гэтаму былі прычынай нейкія ідэйныя разыходжанні. 5 студзеня 2007 года Каліна быў арыштаваны, а 12 чэрвеня 2007 года яго разам з жонкай Святланай асудзілі за спробу ажыццяўлення махлярства ў асабліва буйным памеры. Віктар атрымаў пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Святлана — чатыры гады і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Праўда, правёўшы амаль два з паловай гады ў калоніі, Каліна быў вызвалены 29 мая 2009 года па амністыі.

Пасля таго праблемы ўзнікалі з-за таго, што ягоная прарасійская пазіцыя была празмернай нават у вачах рэжыму Лукашэнкі. Пасля 2014 года Каліна актыўна і публічна падтрымліваў сепаратыстаў на Данбасе, спробы арганізацыі ягоных канцэртаў у розных рэгіёнах выклікалі пратэсты з боку грамадскасці, да якіх, як ні дзіўна, нярэдка прыслухоўваліся і ўлады, пад рознымі адгаворкамі не даючы дазволу на мерапрыемствы.

У 2020‑м Каліна нечакана падтрымаў пратэсную актыўнасць і нават на сваім смаленскім хутары вывесіў бел-чырвона-белы сцяг — праўда, ужо ў наступным годзе яго прыбраў (цяпер там вісіць чырвона-зялёны сцяг). І затым шмат разоў, як ён сам прызнаецца, прасіў прабачэння ў сваіх прыхільнікаў за пратэсную слабасць.

Але гэта ўсё адно не дапамагло Каліну вярнуцца на канцэртныя пляцоўкі Беларусі, хоць, відаць, такое жаданне яго не пакідае. У каментары да свайго відэа ён рассыпаецца ў кампліментах Лукашэнку:

«Я цалкам падтрымліваю рашэнні Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Меркаванне змянілася ў 2021 годзе, калі ўбачыў зусім іншага чалавека, а самае галоўнае сябра і саюзніка Расіі… Я не ябацька, але паважаю гэтага чалавека, нават нягледзячы на ўсе мінулыя крыўды, хоць я і мая сям'я пераследуюцца ўладай, хоць я цалкам забаронены. Я даўно яго прыхільнік, і гэта лічу галоўным».

Пры гэтым і Пуцін для яго застаецца «найвялікшым з усіх лідараў, якія калі-небудзь існавалі ў Расіі».

Каментары14

  • Фурцева.
    24.09.2025
    Это испитое чудовище тоже поет?
  • даведка
    24.09.2025
    Виктор Калина не так-то и давно в музыкальном шоу Андрея Малахова на Россия 1 с обидой в голосе рассказывал, как ему запрещают выступать в Беларуси, так этот фрагмент умудрились пропустить местные цензоры и показать на РТР-Беларусь.
  • Борау́
    24.09.2025
    Мардзяка хутка лопне ад ежы

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць