Здарэнні

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

Незвычайная гісторыя адбылася ў вёсцы Селішча. Сюды да мясцовых жыхароў стаў пастаянна прыходзіць мядзведзь. Таптыгу прыцягваюць вуллі сялян, а ў вёсцы іх дастаткова. Толькі пару дамоў у Селішчы не займаюцца пчалярствам.

У вёсцы, дзе гаспадарыць мядзведзь, пабываў карэспандэнт «Мінскай праўды».

Дабрацца да Селішча няпроста. Знаходзіцца гэты населены пункт, як раней казалі ў народзе, у мядзведжым вугле. Калі не ведаеш дарогі, можна нават заблукаць.

У вёсцы ветліва сустракае Валянціна Сцяпанава. Менавіта гэта мясцовая жыхарка забіла трывогу наконт з’яўлення мядзведзя.

— Мішка пачаў да нас заходзіць прыкладна паўтары тыдні таму. Асабіста ў мяне вулляў няма, але да суседзяў ён завітаў не раз. Напярэдадні вашага прыезду мядзведзь пабываў у гасцях у майго брата Віктара Вольскага. Яго ўчастак мяжуе з маім.

— Учора каля 20:40 я пачула, як забрахаў мой абака. Гэта ён пачуў госця з лесу. Раніцай я знайшла два разбураныя вуллі і сляды лап на бульбяным надзеле на ўчастку брата, — распавяла Валянціна Сцяпанава.

У пацвярджэнне яе слоў праходзім на суседні ўчастак і знаходзім рамкі з вулляў, што ляжаць на узараным бульбяным надзеле. Побач бачны сляды. Мяркуючы па іх, мядзведзь невялікі.

— Усяго за гэтыя дні ў нашай вёсцы пашкоджана восем вулляў. Мядзведзь настолькі абнаглеў, што аднойчы нават прайшоўся па вёсцы і павярнуў у бок могілак.

Яго бачылі суседзі. Калі мы зразумелі, што маем справу з мядзведзем, то першай справай я паведаміла пра гэта ў МНС. Адтуль мяне перанакіравалі ў міліцыю. Міліцыянеры прыехалі на месца аператыўна. Правялі агляд, апыталі нас і сказалі, што ў такіх выпадках павінна працаваць спецыяльная камісія па аказанні дапамогі дзікім жывёлам пры райвыканкаме. Мы звязваліся з галоўным ляснічым ГЛХУ «Краснасельскае». Іх спецыяліст таксама адзначыў неабходнасць працы вышэйзгаданай камісіі, — падсумавала жанчына.

У размову ўключыўся сусед Сяргей Каськоў, які бачыў мядзведзя.

— Я бачыў сілуэт мядзведзя. У карку ён невялікі, каля 70 сантыметраў. Спецыялісты сказалі, што, верагодна, яму каля 4‑х гадоў. Падчас першага сутыкнення я адганяў мядзведзя, б’ючы па тазіку лыжкай. У мяне ён паласаваўся з двух вулляў. Потым я паставіў электрапастуха і светлавую сігналізацыю, распальваў побач з пасекай вогнішчы. Тады набегі спыніліся. Выходзіў ён не позна, пасля васьмі вечара, — распавёў Сяргей Каськоў.

Дарэчы, яшчэ адзін мясцовы жыхар вырашыў абараніць свае вуллі, уключаючы на ноч радыё.

— Калі ўключаю радыё, то кажу сваёй суседцы Валянціне, што зрабіў для яе дыскатэку. А наогул мядзведзь у нас выхаваны. Ходзіць акуратна і шмат не бярэ, — жартуе мясцовы жыхар.

Камісія па аказанні дапамогі дзікім жывёлам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, РАУС, лясніцтва «Краснасельскае», ветстанцыі і інш., сёння будзе працаваць у Селішчы. Спецыялісты правядуць агляд месца здарэння і прымуць адпаведныя меры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць