Свет99

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына

Арцыбіскупам Кентэрберыйскім абрана 63‑гадовая Сара Мулалі.

Фота: Yui Mok/PA Images via Getty Images

У 2017 годзе Мулалі стала першай жанчынай-біскупам Лондана, піша Бі-бі-сі.

Да святарскай кар’еры, якая пачалася ў 2001 годзе, яна была медсястрой — прычым і тут яна была першапраходцай, стаўшы ў 1999 годзе самай маладой галоўнай медсястрой Англіі.

Пасля рукапалажэння яна займала пасады ў брытанскім Міністэрстве аховы здароўя і ўваходзіла ў апякунскую раду ўніверсітэта King’s College London.

Жанчынам упершыню дазволілі рукапалагацца ў святары ў Англіканскай царкве ў 1994 годзе, а першыя прызначэнні жанчын-біскупам адбыліся 20 гадоў пазней, у 2014 годзе.

Мулалі называе сябе феміністкай і выступае за правы ЛГБТ.

Каментары9

  • Андрусь
    03.10.2025
    Для беларускай мовы фемінітывы былі традыцыйнай з'явай і яны даволі лёгка ўтвараюцца амаль ад усіх назваў відаў дзейнасці, якія найчасцей маюць мужчынскі род. Чаму б спадарыню Сару ў беларускай версіі Нашай Нівы не называць "арцыбіскупка Кентырберыйская"?
  • Saint George's Cross
    03.10.2025
    Апошні сказ тлумачыць, чаму пра гэта тут з'явіўся артыкул.

    Пры аказіі, не хочаце апублікаваць артыкул пра тое, якія ў Вялікабрытаніі праблемы з мігрантамі і іх overrepresentation у крымінальных статыстыках? Або пра тое, як у ВБ затрымліваюць за каментары з крытыкай паводзін ісламістаў?
  • Прошьян
    03.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць