Улада

Кыргызстан пакуль не накіроўваў у Беларусь афіцыйны запыт на выдачу Бакіева

Кыргызстан пакуль не накіроўваў у Беларусь афіцыйны запыт на выдачу звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Мінску. Пра гэта паведаміў кіраўнік апарату часовага ўрада Кыргызстана Эдыль Байсалаў.

Нагадаем, 27 красавіка намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў, які курыруе праваахоўныя органы, паведаміў, што Бакіеў завочна абвінавачаны на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — у арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Такім чынам, падставы для яго экстрадыцыі ёсць, падкрэсліў Бекназараў.

«Мы яшчэ не звярталіся да беларускіх улад, але гэта толькі пытанне часу. Мы першапачаткова гаварылі, што гэтая асоба (Бакіеў) бяжыць ад правасуддзя», — сказаў Байсалаў. Ён нагадаў, што Бакіеў «спачатку падпісаў заяву аб адстаўцы менавіта ў абмен на тое, што міжнародная супольнасць дапамагла яму выехаць з Кыргызстана», а затым заявіў, што не прызнае гэтай адстаўкі. «Калі мы раней неяк былі адцягнуты на свае ўнутраныя праблемы па аднаўленні гаспадаркі і стабільнасці, то яго апошнія заявы прымусілі часовы ўрад паскорыць гэты працэс і называць рэчы сваімі імёнамі», — заявіў Байсалаў.

Паводле яго слоў, аформіць заяўку на выдачу Бакіева «цяжкасці не ўяўляе». «Мы разумеем усю далікатнасць сітуацыі для беларускага кіраўніцтва. Нам зусім не хочацца сварыцца з Беларуссю з‑за Курманбека Бакіева. Але мы ўпэўнены, што Беларусь пасля завяршэння працы міжнароднай камісіі, у якой можа ўдзельнічаць і Беларусь як заснавальніца ААН і наш найбліжэйшы саюзнік, пад неабвержным грузам выстаўленых абвінавачанняў не зможа ўтойваць пад сваёй абаронай злачынцу», — падкрэсліў Байсалаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко3

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску11

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць