Нерухомасць22

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 

У Бабруйску новых уласнікаў шукае не самы звычайны будынак. Гэта — былы армейскі штаб. Будынак, размешчаны непадалёк ад Бярэзіны і Бабруйскай крэпасці, прадаецца за даўгі ўласніка — прыватнай кампаніі.

Таргі за былы вайсковы будынак, у якім зараз «кватаруе» ў тым ліку і сінагога, пройдуць на электроннай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Пачатковая цана складае крыху больш за 200 тысяч долараў, піша Realt.by.

Былы штаб (там жа калісьці размяшчалася і сталовая) знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Кірава, 25Е. Гэта — даволі ціхае месца, недалёка ад рэк Бабруйка і Беразіна.

З 1947 года ў Бабруйску размяшчалася 5‑я Гвардзейская танкавая армія. У 1992 годзе яе расфарміравалі. Пабудовы, якія засталіся пасля сыходу вайскоўцаў, былі перададзены на баланс дзяржавы, некаторыя з іх пазней трапілі ў прыватныя рукі. Так адбылося і са штабам на вуліцы Кірава. Зараз будынак знаходзіцца ў здавальняючым стане. Яго памяшканні здаюцца ў арэнду розным арганізацыям. Сярод арандатараў — капіравальны цэнтр, пракат аўтамабіляў і… сінагога. Так, менавіта тут знаходзіцца сінагога «Бабруйскі дворык». 

Агульная плошча пабудовы налічвае 4287 квадратных метраў. У склад лота ўваходзіць трохпавярховы будынак з прыбудовамі і падвалам. Аб'ект размешчаны на зямельным участку плошчай 57 сотак. Надзел дастанецца новаму ўласніку на праве арэнды.

Адзначаецца, што будынак прадаецца за даўгі ўласніка — кампаніі «Старт-Корп», якая займаецца аптовым і рознічным гандлем. Сярод складанясцяў — арышт, забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы і арэндныя абавязацельствы.

Таргі за былую вайсковую пабудову пачнуцца з 619 тысяч рублёў (206 тысяч даляраў). Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка.

Аўкцыён пройдзе 28 кастрычніка на электроннай пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне».

Дарэчы, побач са штабам за даўгі таго ж уласніка прадаецца і былы ваенны цір. Пабудову плошчай 189 квадратаў ацанілі ў 55,9 тысяч рублёў (18,5 тысячы даляраў).

Каментары2

  • Так і пішыце:
    07.10.2025
    Прадаецца сінагога, дорага.
  • Добра
    07.10.2025
    Так і пішыце:, нельга, бо можна пакрыўдзіць пачуцці вернікаў.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА16

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА16

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць