Спецыяліст пералічыла 10 важных фактараў пры выбары жылля.

Якія дэталі ў кватэры робяць жыццё менш камфортнай? Пра гэта Myfin расказала Алена Лаўрынцова, кіраўнік аддзела працы з пакупнікамі агенцтва нерухомасці «Марыэлт».
1. Першы і апошні паверхі ў старых дамах.
На першым паверсе бывае вільгаць і цвіль ад склепа. Там шумна ад пад'езда і вуліцы, а мінакі могуць зазіраць у вокны. На апошнім паверсе можа працякаць дах, а ўлетку там спякотна.
2. Кватэры над крамамі, кафэ і офісамі.
Там чуваць музыку і абсталяванне, а тавары разгружаюць рана раніцай або позна ўвечары. Ад устаноў з ежай могуць прыходзіць насякомыя.
3. Маласямейкі.
Гэта тыя самыя былыя інтэрнаты: шмат суседзяў, і яны часта мяняюцца, у агульных месцах шумна і брудна, курцы дымяць на агульных балконах. Уласнага балкона часта няма.
4. Неўзаконеная перапланіроўка.
За яе могуць аштрафаваць, патрабаваць усё вярнуць як было, а прадаць такую кватэру потым цяжэй. Таму перад купляй трэба зверыць тэхпашпарт з рэальнай планіроўкай.
5. Забруджанае паветра.
Рыэлтар не раіць браць кватэру каля прамысловых прадпрыемстваў і ЦЭЦ, нават калі яна танная. Не раіць яна і вокны на поўнач, бо там мала святла.
6. Мала паркоўкі.
Так бывае і ў новых ЖК, напрыклад у «Мінск Свеце», і ў старых спальных раёнах. Да куплі варта праверыць, колькі там насамрэч месцаў і ці можна купіць або арандаваць сваё.
7. Няма дзе захоўваць рэчы.
Калі няма кладоўкі, нішы або гардэробнай, давядзецца ставіць грувасткія шафы, і яны з'ядаюць плошчу.
8. Дамы ўздоўж МКАД.
Спецыяліст жыла каля такой дарогі і помніць шум удзень і ўначы ды пыл на вокнах. Яна выбрала б ціхі зялёны раён.
9. Няма балкона або лоджыі.
Тут усё залежыць ад ладу жыцця. Балкон патрэбны, калі там збіраюцца захоўваць рэчы, адпачываць або курыць.
10. Шмат уласнікаў.
Нехта з іх можа не пагадзіцца на продаж, аспрэчыць здзелку або запатрабаваць больш грошай. Без юрыста купляць такую кватэру рыэлтар не раіць.
Каментары