На 9—10 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі намечаны рабочы візіт у Таджыкістан. Ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца 10 кастрычніка, паведамляе Пул першага.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці будзе вынесена каля двух дзясяткаў пытанняў.
Напярэдадні будучага ў наступным годзе 35‑годдзя Арганізацыі плануецца разгледзець шэраг ініцыятыў па ўмацаванні яе міжнароднага пазіцыянавання, у прыватнасці — аб стварэнні фармату «СНД плюс» і прадастаўленні Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва статусу назіральніка пры СНД, паведамляе Пул першага.
У парадку дня пасяджэння таксама тэматыка энергетычнай бяспекі, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, у галіне памежнай бяспекі, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю ды іншыя пытанні.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары