Свет22

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае

У доме вызваленага закладніка Німрода Коэна сабралася шмат людзей — яго родныя і сябры.

Яны чакаюць яго вяртання і ўжо адкрываюць шампанскае ў яго гонар, паведамляе 9‑ы канал.

ХАМАС сёння вызваляе 20 закладнікаў. Ізраіль у адказ вызваліць чатыры тысячы палесцінскіх зняволеных.

Першыя вызваленыя закладнікі ўжо на тэрыторыі Ізраіля.

Тым часам самалёт з Дональдам Трампам заходзіць на пасадку. У аэрапорце Тэль-Авіва яго чакаюць прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху з жонкай, прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, Іванка Трамп, Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф.

Каментары2

  • Рагнеда Рагвалодаўна
    13.10.2025
    добра, што нявінныя людзі выйдуць на волю. але, зняволенныя -- палесцінцы, ізраільскія -- закладнікі. нагадвае стыль гаворкі 90-х эрэфіі пра Чачню.
  • Вальдэмар
    13.10.2025
    Рагнеда Рагвалодаўна,

    Бо на нявінных людзей напалі, забівалі, катавалі і ўсё гэта выкладывалі ў інтэрнэт, каб увесь свет бачыў: "аллахакбар" ідзе да вас...

    А цяперака ўсе левакі пяюць, ой яны ахвяры... і крычаць "смерць яўрэям" адначасова. Людажэры, як і іх дзеды-бальшавікі.

Цяпер чытаюць

«Так тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны1

«Так тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?20

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Так тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны1

«Так тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць