Свет66

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе

Злучаныя Штаты Амерыкі разам з Егіптам, Катарам і Турцыяй падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў сектары Газа. Цырымонія прайшла 13 кастрычніка 2025 года ў Шарм-эль-Шэйху, дзе праходзіць міжнародны саміт, прысвечаны будучыні палесцінскага анклава.

Дональд Трамп паказвае падпісанае пагадненне. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Пагадненне падпісалі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, эмір Катара Тамім бін Хамад Аль Тані і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган — усе яны выступілі як пасярэднікі ў мірных перамовах. Падрабязнасці дакумента пакуль не раскрываюцца.

Падчас свайго выступу на саміце прэзідэнт Егіпта адзначыў, што гэтая дамова «перагортвае балючую старонку гісторыі» і адкрывае шлях да аднаўлення Газы. Ён падзякаваў Трампу за ініцыятыву і падкрэсліў, што «мір не будзе поўным без аднаўлення разбураных тэрыторый».

Трамп, у сваю чаргу, заявіў, што «ніхто не верыў, што гэта магчыма», і назваў падпісанне пагаднення «новым і прыгожым днём». Ён паведаміў, што ў Газу ўжо паступае гуманітарная дапамога — сотні грузавікоў з ежай, медыкаментамі і неабходнымі рэчамі, частку якіх фінансуюць краіны — удзельніцы саміту. Паводле яго слоў, мірныя жыхары вяртаюцца ў свае дамы, а закладнікі ўз’ядноўваюцца з сем’ямі.

На саміт у Шарм-эль-Шэйху былі запрошаныя прадстаўнікі 27 дзяржаў — сярод іх прэзідэнт Францыі, канцлер Германіі, прэм’еры Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Канады, а таксама кіраўнікі Іарданіі, Катара і Бахрэйна. Аднак прадстаўнікі Ізраіля і руху ХАМАС на саміце не прысутнічаюць, а Іран адмовіўся ад удзелу.

Сустрэча адбываецца пасля таго, як ХАМАС вызваліў усіх 20 жывых ізраільскіх закладнікаў.

Каментары6

  • Вадя
    13.10.2025
    Трамп правильный пацан!Сказал-сделал.Ему бы золотого бегемота в натуральную величину, или слона.
  • Ну
    13.10.2025
    "Злучаныя Штаты Амерыкі разам з Егіптам, Катарам і Турцыяй падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў сектары Газа".
    А я чамусьці думаў, што гэтае пагадненне павінны былі падпісаць бакі, каторыя гэты агонь вядуць: Ізраіль і Хамас. Але ж пра іх - ані слова
  • Ахаха
    13.10.2025
    Вадя, хопіць унітаза

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства93

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць