Грамадства1313

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»

Здарылася гэта пасля таго, як Віталь Артыст апублікаваў у сваім тыктоку відэа з Крыму, заўважыла «Люстэрка».

Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета» 19 кастрычніка ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».

Прычынай да таго аўтары «Міратворца» называюць «публічную падтрымку расійскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю».

Раней спявак выклаў у тыкток ролік, дзе распавёў пра сваю паездку ў Крым. Ён патлумачыў выбар кірунку ў тым ліку цяжкасцямі вандроўкі ў Еўропу і пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваную Расіяй паўвыспу.

@bezbiletaofficial Поделитесь своим мнением в комментах. #мир #путешествия #беларусь #байконур #минск #2025 ♬ оригинальный звук - БЕЗ БИЛЕТА

Каментары13

  • Ё
    21.10.2025
    Filipp, Паказчык. Трэба быць добра прыпыленым чалавекам, каб ехаць у Крым. Ведаюць, што парушаюць мяжу, але ўсё роўна туды пруцца абсалютна свядома.
  • Jorg
    21.10.2025
    У мяне пытанне да Арціста, куда хутк знікла з інтернету яго пратэстны кліп з песняй "Теперь это мы"?
  • Шрэк
    21.10.2025
    Кансерва ўскрылася. Я здагадваўся, што ён не самы разумны, але так зашкварыцца ў 2025 не кожны здольны.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць