Усяго патроху22

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу

Чаму яны перасяліліся да акіяна?

Пустынны леў ля акіяна. Фота Грыт Ван Мальдэрэн, якое атрымала асаблівую адзнаку на прэстыжным конкурсе Wildlife Photographer of the Year

У Намібіі група пустынных ільвоў пакінула свае традыцыйныя паляўнічыя ўгоддзі і выправілася да ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна — яны сталі адзінымі ў свеце ільвамі, якія палююць на марскую здабычу. Пра іх расказвае Бі-бі-сі.

Бельгійская фатографка Грыт Ван Мальдэрэн зрабіла здымак Гамы, адной з намібійскіх пустынных ільвіц, якая навучылася паляваць на цюленяў, каб выжыць у суровых умовах Узбярэжжа Шкілетаў.

Цяпер ільвіцы тры з паловай гады, яна стала грознай паляўнічай, здольнай за адну ноч забіць да 40 цюленяў.

Фота Ван Мальдэрэн атрымала асаблівую адзнаку на прэстыжным конкурсе Wildlife Photographer of the Year, які праводзіць Музей прыродазнаўства ў Лондане.

Уздоўж Узбярэжжа Шкілетаў жывуць толькі 12 пустынных ільвоў з агульнай папуляцыі прыкладна ў 80 асобін. Яны перасяліліся з засушлівай пустыні да Атлантычнага акіяна ў пошуках ежы, кардынальна змяніўшы свой рацыён і паводзіны, каб прыстасавацца да новага асяроддзя.

Гама належыць да першага пакалення ільвоў, якія выраслі на Узбярэжжы Шкілетаў, кажа Філіп Стандэр, эксперт па захаванні прыроды, які адсочвае намібійскіх пустынных ільвоў з 1980 года.

Пустынныя львы Намібіі некалі жылі ўздоўж Узбярэжжа Шкілетаў у 1980‑х гадах, але вымушаны былі адступіць углыб пустыні пасля засухі і канфліктаў з фермерамі, якія знішчылі большасць папуляцыі, кажа Стандэр. Праз больш як 30 гадоў жывёлы «знайшлі шлях назад да ўзбярэжжа».

Гэтыя львы прыстасаваліся да жыцця ў найбольш непрыдатнай мясцовасці, якую толькі можна ўявіць — у вялізным моры пясчаных дзюн без аніякай расліннасці.

У 2015 годзе ільвы зноў выйшлі да мора і пачалі паляваць на ўзбярэжжы пасля таго, як засуха знішчыла іхнюю звыклую здабычу ў глыбіні кантынента — страусаў, арыксаў і спрынгбокаў (віды антылоп).

На ўзбярэжжы львы ядуць у асноўным бакланаў, фламінга і цюленяў.

Каментары2

  • Лол
    26.10.2025
    А марскія львы палююць не на марскую здабычу?
  • Жвір
    26.10.2025
    А марскія ільвы хіба кашачыя ? Ня дзіва, што марскія палююць на марскую здабычу, дзіва, што гэта робяць пустынныя. І потым, марскі леў, гэта з падсямейства цюленяў, на якіх, як тут пішуць, і палююць пустынныя ільвы. То бок, леў палюе на ільва ! Сенсацыя ! :)

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць