Месцы размяшчэння платных парковак у Мінску падзеленыя на тры зоны. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 9 кастрычніка 2025 года №4088 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У першай зоне будуць тры паркоўкі (у Верхнім горадзе ў межах плошчы Свабоды, вуліц Максіма Багдановіча, Інтэрнацыянальнай, Зыбіцкай, Энгельса на 171 машына-месца, у Траецкім прадмесці ў межах вуліц Старажоўскай, Старавіленскай, Траецкай набярэжнай на 37 машына-месцаў, а таксама па вуліцы Замкавай, ад вуліцы Вызвалення да праспекта Пераможцаў, на 178 машына-месцаў), у другой — 103, у трэцяй — 22.
Аператарам вызначаецца дзяржустанова «Паркоўкі сталіцы». Гэтая арганізацыя будзе збіраць грошы, сачыць за тым, хто не заплаціў або схітраваў з сумай, а таксама займацца спагнаннем запазычанасцяў.
Транспартны сродак на паркоўцы можа знаходзіцца бясплатна на працягу 15 хвілін з моманту ўезду: для пасадкі, высадкі пасажыраў, пагрузкі, разгрузкі грузаў.
Памер платы залежыць ад запаўняльнасці, месца размяшчэння паркоўкі, часу і працягласці выкарыстання, а таксама тыпу аўто. Яна складзе ад Br0,25 да Br4 (на тэрыторыя Верхняга горада — да Br7) за гадзіну.
У выпадку неўнясення платы за паркоўку або ўнясення не ў поўным аб'ёме ці несвоечасова памер аплаты складзе адну базавую велічыню.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары
Нават калі навіна - копія з навіны БелТА.