Грамадства1818

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны

Іван Юрскі — стваральнік старонкі «Шансон для душы». Складана сказаць, за што яго маглі рэпрэсаваць.

Іван Юрскі. Фота з ягонай старонкі ў TikTok

Івану Юрскаму 29 гадоў. Ён з Нарачы (Купы) — курортнага пасёлка ў Мядзельскім раёне. Апошнім часам пераехаў у Мінск і працаваў ахоўнікам.

Раней Іван быў футбольным фанатам, але нядоўга. У яго сацсетках няма нічога пратэставага.

Іван Юрскі. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Незразумела, за што Юрскага маглі арыштаваць. Ён вёў суполкі «Шансон для душы», дзе выкладаў гэтую спецыфічную музыку. У ягоных сацсетках — праваслаўныя храмы, ён носіць адзенне з расійскім сцягам і рэпосціць шансон кшталту Віктара Каліны. Цікавіцца блатной тэматыкай увогуле. У тыктоку Іван спявае і танчыць пад розны шансон.

Юрскага затрымалі пры канцы студзеня 2025 года. Асудзілі ўвосень 2025‑га ў Мінскім гарадскім судзе за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Вядома, што яму прысудзілі калонію. Дакладны прысуд невядомы, але Івану пагражала да трох гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Steve Pereira
    02.11.2025
    сажаць будуць за у́сё , - пра́вы ты , левы , анархіст , манархіст , зялёны , брунатны , вкпб , лксмб і г.д.
    у́се хочуць ,,як раней,,
    калі ласачка 🫎
  • я=я
    02.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Мх
    02.11.2025
    Steve Pereira , Гумар: Пасадзілі мужыка, прыводзяць у камеру: Ну, пацаны, давайце знаёміцца. Ты за што сядзіш? Я казаў што Рабіновіч вораг народа. А ты за што? Я казаў што Рабіновіч сябра народа. А ты за што? А я і ёсць сам Рабіновіч.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць