Свет33

Прэм'ер Канады выбачыўся перад Трампам

Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні выбачыўся перад Дональдам Трампам за рэкламу з выкарыстаннем запісу прамовы 40‑га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, што крытыкавала пошліны.

Марк Карні і Дональд Трамп падчас саміта АТЭС. Фота: Evan Vucci / AP

Аб гэтым сам Карні заявіў на прэс-канферэнцыі на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС), перадае Reuters.

Па словах Карні, ён прынёс прабачэнні прэзідэнту ЗША у прыватным парадку на вячэры лідараў краін АТЭС.

Да гэтага аб прабачэнні Карні распавёў Трамп. «Ён быў вельмі ветлівы. Ён папрасіў прабачэння за тое, што яны зрабілі з рэкламай», — сказаў ён журналістам.

Аднак Трамп адмоўна адказаў на пытанне, ці адновяць ЗША гандлёвыя перамовы з Канадай пасля гэтага.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША абурыўся рэкламным ролікам, зробленым у канадскай правінцыі Антарыа. У ім, паводле Трампа, быў без дазволу фонду выкарыстаны зроблены ў 1987 годзе запіс выступлення на радыё тагачаснага прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана пра свабоду гандлю і імпартныя пошліны.

«У сувязі з іх абуральнымі паводзінамі ўсе гандлёвыя перамовы з Канадай неадкладна спыняюцца», — напісаў тады Трамп.

Раней Трамп увёў 35%-ныя тарыфы на імпарт з Канады, за выключэннем тавараў, што падпадаюць пад умовы пагаднення аб свабодным гандлі ЗША з Мексікай і Канадай, якое Трамп заключыў падчас свайго першага тэрміну. Трамп таксама ўвёў пошліны на метал і аўтамабілі з Канады.

Ён ужо абвяшчаў пра спыненне перамоваў з Канадай гэтым летам, патлумачыўшы гэта падаткам на амерыканскі бігтэх. Неўзабаве падатак быў адменены.

Каментары3

  • Filipp
    01.11.2025
    Падумаў "Ну яго нафіг дурня, а то за мест Венесуэлы, па Канадзе яшчэ ўлупіць!")
  • Jazep
    01.11.2025
    Карні ішоў на выбары пад лозунгам "Elbows up". Зараз экaномікaа Кагады выглядае як "Elbows down". Лібералы казалі, што ён прафесійны эканаміст і здолее заключыць угоду з Трампам. У выніку нічога. Такі ж самы як і Трюдо. Цягне Канаду ў лвпы таваршча Сі.
    Нават Японія адмовілася дамаўляцца з Карні.
    Ён не выканаў ні воднага перадвыбарнага абяцяння. Нават адзінае якое спрабаваў выканаць - адабрауь зброю ў легальных уладальгікаў. Людзі сваю зброю не здаюць.
    Я сваю здавць не збіраюся так сама. Спадзяюся што будуць датэрміновыя выбары і Канада нарэшце пазбавіцца ад лібералаў.
  • Сутнасць рэкламы
    01.11.2025
    У рэкламе нарэзаныя і склееныя часткі прамовы Рэйгана. Прамова скажае сэнс таго, што ён гаварыў. Было б этычна ў палітычнай рэкламе на амерыканскім рынку раскрываць такія “дробязі”.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты3

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў5

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю4

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок61

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць