Грамадства

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

У цэнтры Брэста ў лістападзе пачнуць узводзіць першыя апоры новай часткі аўтамабільнага моста цераз раку Мухавец. Пра гэта паведаміў майстар будаўніча-мантажных работ філіяла ААТ «Мостабуд» — «Мостаатрад №58» Мікалай Бакукін, піша БелТА.

Стары мост, які злучае бульвар Шаўчэнкі і Варшаўскую шашу, пабудаваны яшчэ ў 1960‑я гады і ўжо не адпавядае сучасным патрабаванням. Таму было прынята рашэнне пра яго паступовую рэканструкцыю, што ўключае будаўніцтва другой веткі. Новыя пралёты зробяць з жалезабетону, а цэнтральную частку — з металу.

Работы пачаліся летам, галоўны падрадчык — «Мостаатрад №58». На аб’екце працуюць каля 30 чалавек і каля 15 адзінак тэхнікі, у тым ліку будаўнічай і грузапад’ёмнай.

3 лістапада ў першай палове дня ў горадзе змянілі схему руху транспарту праз мост — каб пракласці падземныя камунікацыі адкрытым спосабам і паскорыць тэмпы работ. Цяпер спецыялісты займаюцца ўкладкай ліўневай каналізацыі. На кольцы па бульвары Шаўчэнкі завяршаюць перанос водаправода і газаправода.

Паралельна супрацоўнікі ДБУ-15 робяць насып дарожнага палатна па левым баку, дзе і пройдзе новая ветка моста. Цяпер ставяцца шпунтовыя агароджы пляцовак, дзе непасрэдна будзе збірацца новы мост.

«Вынас сетак і прыстасаванне пляцовак — асноўны падрыхтоўчы перыяд. Ён практычна заканчваецца. Ужо ў бліжэйшыя дні будзем рабіць бурэнне свідравін для буранабіўных слупоў для апор моста. Гэтым мы пачнём асноўныя работы па будаўніцтве моста».

Пры мантажы металічнага пралёту плануецца выкарыстоўваць баржу.

Завяршыць будаўніцтва першай веткі плануюць напрыканцы 2026‑га або ў пачатку 2027 года. Пасля гэтага рух транспарту пусцяць па новым мосце, а стары збіраюцца дэмантаваць і ўзвесці на яго месцы новы.

Каментары

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць