Свет33

Памёр Кім Ён Нам — фармальны кіраўнік КНДР цягам 20 гадоў

Высокапастаўлены дзеяч памёр 3 лістапада на 98‑м годзе жыцця ад поліарганнай недастатковасці, выкліканай ракам.

Wikimedia Commons

Кім Ён Нам быў з 1998 па 2019 год старшынёй прэзідыума Вярхоўнага народнага сходу КНДР, што, згодна з Канстытуцыяй, ёсць найвышэйшай службовай асобай дзяржавы. Хоць насамрэч краінай з 1950 года кіруе іншая сям'я Кімаў: Ір Сэн, Чэн Ір і Чэн Ын.

З 1994 па 2011 года фактычным кіраўніком КНДР быў Кім Чэн Ір, а з 2011 года краінай кіруе Кім Чэн Ын.

Але цяпер фармальным кіраўніком Паўночнай Карэі з'яўляецца старшыня Вярхоўнага народнага сходу Чхве Рон Хэ.

Што да Ён Нама, то ён у 1946—1952 гадах быў студэнтам гістарычнага факультэта Томскага ўніверсітэта СССР, затым Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1957—1959 гадах быў аспірантам Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1963—1967 гадах — першы намеснік міністра замежных спраў КНДР. З 1967 — намеснік загадчыка, з 1972 — загадчык міжнароднага аддзела Працоўнай партыі Карэі. З 1983 года па верасень 1998 года — намеснік прэм’ера Адміністрацыйнага савета КНДР, міністр замежных спраў КНДР.

У лютым 2018 года ўзначальваў дэлегацыю КНДР на Зімовых алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Кім Чэн Ын на развітанні з Кім Ён Намам. Фота: KCNA.kp

Каментары3

  • ЯНКА
    04.11.2025
    Шкада, канешне.
    Але кім ён нам быў❓
  • даведка
    04.11.2025
    Нам быў ён нікім, а для Кіма быў ён усім.
  • ЯНКА
    04.11.2025
    даведка,
    прыемна пачуць ад Вас беларускую мову.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць