Грамадства1919

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку

У тыктоку разышліся відэа з праўладным гісторыкам Ігарам Марзалюком. Карыстальнікі ператварылі ягоныя выступы ў патрыятычныя кліпы, і прапагандыст стаў трэндам, заўважыла BGmedia.

Ігар Марзалюк. Фота: «Наша Ніва»

Ігар Марзалюк — доктар гістарычных навук і адзін з самых вядомых праўладных гісторыкаў у краіне. З 2010‑х гадоў ён актыўна падтрымлівае палітыку Лукашэнкі і рэгулярна з’яўляецца ў эфірах дзяржаўных каналаў, дзе тлумачыць гістарычныя падзеі, часта з «патрэбнага» пункту гледжання. Але нечакана часткі інтэрв’ю з ягоным удзелам, а таксама выступаў, трапілі ў тыкток і сталі папулярнымі сярод зумераў — маладых беларусаў, якія знайшлі ў ягоных словах новы сэнс.

У відэа, якія набываюць папулярнасць, Ігар Марзалюк расказвае пра сярэднявечную гісторыю продкаў беларусаў. У іх ён разбурае прарасійскія наратывы, дзе беларусы ў гісторыі Усходняй Еўропы паказаныя як «малодшыя браты» расейцаў.

«Выглядае, што ўсё наадварот. Беларускае Палессе — зыходная тэрыторыя, дзе адбылося афармленне і нараджэнне агульнаславянскай супольнасці. Славянская мова загучала ўпершыню ў свеце на землях паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Беларусі. Менавіта адсюль на працягу наступных стагоддзяў адбывалася заваяванне і каланізацыя славянамі іншых еўрапейскіх зямель», — кажа Марзалюк.

@narezka.bielarus #беларусь #беларускаямова #беларускіцікток #гісторыя #культура ♬ Øfdream: Thelema (Slowed & Bass Boosted) - Øfdream

Гісторык таксама выказаўся пра расейцаў, якія прыніжаюць украінцаў і беларусаў, паказваючы іх ролю ў гісторыі як другасную, а расейцаў — як першасную:

«Масавая расейская самасвядомасць узнікла не на ўзроўні эліты — не ў часы Пушкіна ці Лермантава. Яна сфарміравалася значна пазней — у перыяд ленінска-сталінскай мадэрнізацыі. Калі беларусы называлі сябе «тутэйшымі», то расейцы — «пскопскімі». Разуменне айчыны як адзінага ментальнага і нацыянальнага цэлага — даволі позняя з’ява».

@narezka.bielarus #беларусь #россия #русские #беларусь #беларускіцікток ♬ I Lose It - SUNSHXNE

Набылі папулярнасць і больш кароткія ролікі з гістарычнымі фактамі пра асобаў гісторыі Беларусі. У адным з іх Марзалюк узгадвае Саламона Рысінскага — першага беларуса, які «зафіксаваў сваю беларускасць» у XVI стагоддзі.

@narezka.bielarus #беларусь #Россия #русь #беларускіцікток #мова ♬ NITE II (Slowed) - ELVEN DIOR

У іншым гісторык узгадвае Усяслава Чарадзея, які «лічыў Ноўгарад сваёй калоніяй»:

«Ён меў намер і польскую поўнач захапіць, дамінаваць ва ўсёй гэтай вялічэзнай прасторы. Нерэалізаваны праект імперскі».

@narezka.bielarus #беларусь #новгород #россия #беларускіцікток #империя ♬ som original - Nico News

Многім беларускім карыстальнікам спадабаліся гэтыя відэа: у каментарах яны адзначаюць, што прыемна здзіўленыя выказваннямі гісторыка, які пісаў ім падручнікі. А некаторыя пішуць, што ў каштоўнасцях Марзалюк ім сапраўды блізкі.

«Марзалюк — гэта наш зубр».

«Наш ваўкалак!».

Выдаў базу».

«Паважаю гэтага гісторыка».

«Хоць у чымсьці з ім згодны», — пішуць людзі, улічваючы ўсю ягоную біяграфію.

Каментары19

  • Вольга
    08.11.2025
    Не паплакаў - незалік.
  • %
    08.11.2025
    Бо гэтыя зумеры нулевыя ў веданьні ўласнай краіны. Увогуле - як быццам бы (па апытаньнях) пакаленьне гэтых зумераў і за Лукашенку выступая шчыльнымі шыхтамі. Ня дзіва - у галовах лайно пазалівана мразалюкаўскае ды й карпянкоўскае
  • усё будзе па нашаму ў РБ (ВКЛ) уся роўна
    09.11.2025
    «Марзалюк — гэта наш зубр» .

    Cпадар Марзалюк, я паважаю вашу працу, сам не смог бы так замазацца, а вас моцна паважаю , праца брудная алеж дужа патрэбная. Рымскія зборы замест мангольскіх мячэцей, ідэалогія за незалежнасць і г.д.. Не чытай браця , маскавацэнтыкаў, усё будзе па нашаму ў РБ (ВКЛ) уся роўна

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць