Свет77

Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў

Галівудская актрыса Анджаліна Джалі апублікавала ў інстаграме пост, у якім расказала пра свой візіт ва Украіну. Шакуючым уражаннем ад наведвання прыфрантавых гарадоў стала пастаянная прысутнасць і пагроза беспілотнікаў.

«Я наведала Мікалаеў і Херсон ва Украіне на гэтым тыдні, каб сустрэцца з сем'ямі, якія жывуць на лініі фронту. Пагроза дронаў была пастаяннай. Чуеш нізкі гул у небе. Мясцовыя жыхары называюць гэта «чалавечым сафары», калі дроны выкарыстоўваюцца для пастаяннага адсочвання, палявання і тэрарызавання людзей. Быў момант, калі нам давялося спыніцца і чакаць, пакуль дрон праляціць над галавой. Я была ў ахоўным рыштунку, і для мяне гэта было ўсяго пару дзён. Сем'і тут жывуць з гэтым кожны дзень», — напісала яна.

Джалі распавяла, што бачыла, як школы, клінікі і дзіцячыя садкі пераводзілі ва ўмацаваныя сутарэнні, бачыла рашучасць мясцовых жыхароў працягваць жыццё. «Было цяжка, але натхняльна бачыць гэта», — дадала яна.

Многія суразмоўцы расказвалі актрысе пра псіхалагічны цяжар жыцця пад бесперапыннай пагрозай, а таксама пра глыбокі страх быць забытымі светам.

Джалі выказала неўразуменне, чаму ў свеце з такім патэнцыялам дыпламатыі цывільнае насельніцтва ва Украіне, Судане, Газе, Емене, Конга і многіх іншых месцах пакутуе штодня. Яна дадала, што надзею ёй дае «неверагодная мужнасць мясцовых арганізацый і валанцёраў».

«Калі яны могуць знайсці сілы, то ўрады мусяць быць здольнымі зрабіць тое ж самае», — дадала яна.

4 лістапада актрыса прыехала ва Украіну з неанансаваным візітам. Яна не апавясціла ўлады краіны пра свой візіт і перайшла ўкраінскую мяжу пешшу.

Анджаліна Джалі выступае паслом добрай волі ЮНІСЕФ. Гэта яе другі візіт ва Украіну — у 2022 годзе актрыса наведала Львоў.

На пачатку паўнамаштабнай вайны расійская армія акупавала Херсон, аднак у лістападзе 2022 года пакінула горад. Цяпер Херсон знаходзіцца побач з лініяй фронту і ўвесь час цярпіць ад расійскіх абстрэлаў.

Каментары7

  • Лайдак
    09.11.2025
    :/, а хіба ў Газе не забіваюць людзей? Справа ў тым, што Джалі не ксенафоб і аднолькава ставіцца да ўсіх людзей
  • :/
    09.11.2025
    Лайдак, дык я таксама хутчэй не за Ізраіль. да. гэта непапулярная пазіцыя. (гл. на мінусы пад гэтым каментаром) я за праўду. і Джалі тут прыемна ўразіла. хоць я трохі раўную мужа да яе. ён быў закахаўшыся ў яе)
  • Хрыч
    09.11.2025
    На буквы на полу посмотрите,какое слово получилось.Совпадение? не думаю...

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію10

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну18

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Склад бутэлек»

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 11

«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай28

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю26

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку5

Лосік расказаў пра жорсткае забойства ў камеры ізалятара ў Барысаве17

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію10

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць