Свет

Ільвіцу, якая ўцякла з вальера ў Хмяльніцкім, усё ж злавілі

У горадзе Хмяльніцкі мясцовыя праваахоўнікі аператыўна адшукалі адну з дзвюх ільвіц, якія ўцяклі з вальераў мясцовага рэабілітацыйнага цэнтра, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Фота: t.me/patrolpolice_ua

Па інфармацыі ведамства, 15 лістапада паліцыю атрымала паведамленне пра ўцёкі дзвюх ільвіц. У выніку інцыдэнту загінулі іншыя жывёлы.

Адну з ільвіц персаналу ўстановы ўдалося хутка вярнуць у вальер, а другая выбегла за межы тэрыторыі.

«Паліцыянты працавалі зладжана, перакрываючы магчымыя кірункі руху жывёлы. Неўзабаве адзін з экіпажаў пабачыў ільвіцу непадалёк ад месца ўцёкаў. Цяпер патрульныя забяспечваюць кантроль сітуацыі і разам з персаналам заалагічнага кутка вяртаюць жывёлу да месца ўтрымання», — пазначана ў паведамленні.

Па факце здарэння следчыя пачалі дасудовае расследаванне па ч. 1 арт. 299 (жорсткае абыходжанне з жывёламі) Крымінальнага кодэкса Украіны і высвятляюць усе абставіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць