Грамадства33

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы

Беларускі добраахвотнік, баец Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна з пазыўным «Ювелір», атрымаў пасведчанне асобы з інваліднасцю ў выніку вайны, паведаміў «Радыё Рацыя» кіраўнік беларускага дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

Паводле Францкевіча, гэта першы вядомы Фонду выпадак, калі беларус-добраахвотнік атрымаў такі статус:

— Атрымаў ён пасведчанне інваліда вайны. Яму ў шпіталі сказалі, што гэта першы такі выпадак. Для нас гэта вельмі важны вынік, гэта прэцэдэнт, што беларус атрымаў такое пасведчанне. Больш за тое, «Ювелір» гатовы даваць кансультацыі і дапамагаць у праходжанні гэтай працэдуры людзям, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі.

Як адзначыў Францкевіч, звычайна такая працэдура займае да паўгода і больш, і многія з беларусаў, якія сутыкаюцца з працяглымі бюракратычнымі патрабаваннямі і складанымі медычнымі праверкамі, адмаўляюцца ад праходжання працэдуры ва Украіне, і, фактычна, ад ільгот, якія прадугледжваюцца для такіх катэгорый асоб.

Каментары3

  • Van Cleef
    16.11.2025
    ваяр аддау́ кроу́ за Нашу й Вашу свабоду , потом яшчэ хабарау́ камісіі ,,медыкау́,,
  • Галя
    16.11.2025
    Van Cleef, а што аддаў ты акрамя трызнення ў каментарах?
  • Расмешили
    16.11.2025
    Галя, правда любит тишину, правда?

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога6

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога6

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць