Грамадства22

Межы адкрываюцца. А што з візамі? Вось якія краіны іх выдаюць ахвотней

Пасля адкрыцця мяжы з Літвой і двух дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай, выехаць з Беларусі ў Еўрасаюз стала нашмат прасцей. Але трэба мець дзейную шэнгенскую візу. Што цяпер па цэнах і тэрмінах?

Ілюстрацыйны здымак: Lookbymedia

Ці сапраўды трапіць у Еўропу стане прасцей?

Многія ў апошнія гады не рабілі віз у тым ліку таму, што выехаць з Беларусі было фізічна складана. Білеты на аўтобус у Вільню дарагія, а ўезд на аўто праз Літву з беларускімі нумарамі даступны толькі для беларусаў з літоўскай візай, ДНЖ або грамадзян ЕС. На мяжы з Польшчай — велізарныя чэргі з аўтобусаў і легкавых машын.

З адкрыццём адразу двух пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай сітуацыя змянілася, і інвестыцыі ў візы пачалі мець большы сэнс.

Візавая экспертка і рэдактарка visaflow.live Настасся Лысакоўская кажа, што пакуль не адчула павышэння попыту на візы.

«Мяркую, што попыт вырасце, але з адтэрміноўкай, хутчэй за ўсё, ужо пасля Новага года», — кажа Лысакоўская.

На яе думку, людзі спачатку будуць прыглядацца да сітуацыі — ці сапраўды можна будзе хутка перасякаць мяжу. Паколькі за апошнія гады ўсе ўжо прызвычаіліся да велізарных чэргаў.

Пры гэтым выглядае, што пра вяртанне да сітуацыі, якая была яшчэ да пандэміі, размовы і блізка не ідзе.

«Атрымаць візу, і асабліва доўгатэрміновую, цяпер вельмі складана», — кажа візавая экспертка.

Цяпер застаецца зусім няшмат краін, якія ахвотна даюць візы беларусам.

Іспанія — найлепшы варыянт, але з нюансамі

Прасцей за ўсё, па словах Лысакоўскай, атрымаць іспанскую візу, але і там не без нюансаў.

«Асабліва ў плане самастойнай падачы Іспанія — бадай што найлепшы варыянт, але апошнім часам назіраю, што павялічылася колькасць адмоў. Часцей за ўсё так адбываецца, калі гэта першая віза», — тлумачыць экспертка.

Звычайна Іспанія дае візы тэрмінам на 1‑3 месяцы. Радзей, калі ў чалавека раней ужо была іспанская віза, яму могуць адкрыць новую на 6‑12 месяцаў.

Тэрмін разгляду — 45 дзён. Калі чалавек будзе рабіць усё самастойна, то віза абыдзецца яму ў 350‑800 рублёў, а з памагатарам — у 900‑1600 рублёў.

Апроч добрай візавай гісторыі, на пазітыўнае рашэнне, па назіраннях эксперткі, могуць уплываць добрыя фінансавыя паказчыкі заяўніка. Калі размова ідзе пра выпіску з рахунку, то на ім мусіць быць не менш за 2‑3 тысячы еўра.

«Іспанія крытычна ставіцца да прывязкі да радзімы і мае высокія патрабаванні ў фінансавых пытаннях», — тлумачыць экспертка.

Самым хуткім варыянтам атрымаць візу Лысакоўская называе Грэцыю. Тэрмін разгляду — 20 дзён, але Грэцыя выдае візы толькі пад адну паездку.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Італія — лаяльныя, але запісацца складана 

«Італьянцы больш лаяльныя, яны выдаюць візы на больш працяглы тэрмін і разглядаюць цягам 2‑3 тыдняў. Аднак запісацца на падачу вельмі складана».

Калі рабіць з дапамогай пасярэднікаў, то за чалавека можа атрымлівацца нават да 2000 даляраў.

Са слоў эксперткі, у італьянскія візы звычайна інвестуюць тыя, хто можа сабе гэта дазволіць фінансава і хоча выбудаваць добрую візавую гісторыю, каб у рэшце рэшт атрымаць італьянскі шэнген на 2‑3 і нават на 5 гадоў.

Польшча — калі ёсць запрашэнне, то прасцей

Што з польскімі візамі?

«З запісам цяпер вельмі складана, асабліва па мінскай акрузе — даюць вельмі мала месцаў. У гродзенскай акрузе сітуацыя крыху лепшая, а ў брэсцкай — самая добрая.

Ведаю людзей у Мінску, якія ніяк не могуць запісацца на падачу яшчэ ад пачатку лета».

Прасцей толькі людзям старэйшым за 60 гадоў, бо яны падаюцца без запісу. Таксама даволі проста атрымаць польскую візу тым, хто мае запрашэнне ад блізкіх сваякоў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

«Такія людзі могуць зрабіць натарыяльна заверанае запрашэнне, напісаць на пошту консулу, і ім прызначаюць дату падачы ў консульстве. Гэта зручны варыянт, але толькі для абмежаванай катэгорыі людзей».

Віза пад тур

Сярод варыянтаў, як яшчэ можна атрымаць візу, Лысакоўская называе акрэдытаваныя турыстычныя агенцыі, якія прадаюць туры і, адпаведна, робяць пад іх візы. Але для гэтага давядзецца набыць тур і з’ездзіць у яго.

Атрымаць шматразовую доўгатэрміновую візу па-ранейшаму складана. Па назіраннях эксперткі, з кожным годам сітуацыя толькі горшае.

Каментары2

  • Візір
    20.11.2025
    Праз адну сіпатую паскуду беларусы маюць візавы парадак наведывання Эўрапейскіх дзяржаў.
  • Памылка
    20.11.2025
    Візір, праз n-ную колькасць беларусаў, другая n-ная колькасць беларусаў мае сіпатую паскуду

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць