Здарэнні22

На адным участку трасы з розніцай у 5 хвілін здарыліся дзве аварыі запар

Абедзьве машыны былі на зімовых шынах. 

У Баранавіцкім раёне на адным і тым жа ўчастку трасы М1 за пяць хвілін адбыліся дзве аварыі. Здарылася гэта 23 лістапада.

Першае ДТЗ было каля 12:50, паведамілі ў ДАІ. 22‑гадовая жыхарка Белаазёрска на Skoda ехала ў бок Брэста, не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы прыдарожны кювет. Машына перакулілася. 

Другая аварыя — там жа ў 12:55. 46‑гадовы кіроўца Peugeot страціў кіраванне і сутыкнуўся з DAF, які стаяў на ўзбочыне, з паўпрычэпам Schmitz. Кіроўца грузавіка якраз выставіў знак аварыйнага прыпынку і дапамагаў удзельніцы папярэдняга ДТЗ.

У двух выпадках кіроўцы былі прышпіленыя і не пацярпелі. Машыны былі на зімовых шынах. 

Каментары2

  • вася
    23.11.2025
    Книга Наталии Хартии великая книга
  • Хех
    23.11.2025
    Зімовыя шыны - гэта просты маркетынг, каб вы больш гумы куплялі. Так, зімовыя шыны ўзімку скарацяць ваш тармазны шлях на 2 метра, але гэтыя метры ў абсалютнай большасці выпадкаў ні халеры не вырашаюць. А вось калі дарожнікі "забыліся" пасыпаць пяску на галалёд - ніякія зімовыя шыны вас не выратуюць. Калі толькі шыпованыя, але тыя перыядычна імкнуцца забараніць, бо каштоўны асфальт псуюць ))))))

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць