Здарэнні

У Ашмянах мужчына выкінуў пляшку з акна, шкода склала 400 рублёў

Мужчына не хацеў, каб жонка пабачыла, што ён выпіваў.

На мінулым тыдні ў Ашмянскі РАУС з заявай звярнуўся 67‑гадовы мясцовы жыхар. Ён паведаміў пра тэхнічныя пашкоджанні свайго аўтамабіля. Раніцай агледзеўшы транспартны сродак, заўважыў, што нехта разбіў ветравую шыбу, паведамляе Гродзенская абласная міліцыя.

Высветлілася, што 70‑гадовы іншы мужчына ў сябе ў кватэры выпіваў, а потым вырашыў выкінуць пляшку ў акно. З чацвёртага паверха яна спікіравала не на ходнікі, а проста на ветравую шыбу Renault.

Шкоду ацанілі ў 400 рублёў.

 З яго слоў, ён проста не хацеў, каб жонка ўбачыла бутэльку.

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць