На вуліцы ў Віцебску раніцай знайшлі памерлую жанчыну, якая падавілася кавалкам мяса
Эксперты ўстанавілі асобу загінулай жанчыны і прычыну яе смерці.
Раніцай у міліцыю паступіла паведамленне, што на адной з вуліц знайшлі цела жанчыны без прыкмет жыцця.
Спецыялісты Віцебскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз узялі дактыласкапічныя сляды.
Атрыманыя сляды праверылі па базе дактыласкапічнага ўліку. У выніку праверкі ўстанавілі асобу жанчыны — жыхаркі абласнога цэнтра, 1972 года нараджэння.
Згодна з высновамі экспертызы, смерць жанчыны наступіла ў выніку механічнай асфіксіі праз закрыццё дыхальных шляхоў іншародным целам (кавалкам мяса), якое цалкам перакрыла прасвет гартані і верхніх аддзелаў трахеі.
Пры даследаванні біялагічных асяроддзяў быў выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 4,0‰, што ў жывых асоб адпавядае вострай алкагольнай інтаксікацыі.
Цялесных пашкоджанняў на целе загінулай не выяўлена.
Каментары