Грамадства11

У Гомелі асудзілі мясцовага евангельскага прапаведніка. Верагодна, па справе Гаюна

У Гомелі мясцовага жыхара, 41‑гадовага хрысціянскага прапаведніка Аляксея Ягелу асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле дзвюх частак арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Дакладны тэрмін пакуль невядомы, але вядома, што яму прызначана пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі — ці калонія, ці «хімія», піша «Гомельская вясна».

Аляксей Ягела

Аляксей Ягела па адукацыі хірург, але па спецыяльнасці не працаваў. Ён вядомы як евангельскі прапаведнік і прапагандыст здаровага ладу жыцця, у мінулым годзе пра яго нават пісала дзяржаўная газета.

У чым канкрэтна Ягелу абвінавачвалі, невядома, аднак, паводле ўсёй наяўнай інфармацыі, хутчэй за ўсё пераслед звязаны з маніторынгавым каналам «Беларускі Гаюн», які з 2022 года адсочваў перамяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі і да чата якога сілавікі атрымалі доступ у пачатку 2025-га.

Каментары1

  • Filipp
    28.11.2025
    Трымайся брат, хай Бог цябе бароніць.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць