Спорт

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

Чэмпіянат свету па футболе ў 2026 годзе ўпершыню ў гісторыі пройдзе ў трох краінах: ЗША, Мексіцы і Канадзе.

Фота: Michael Regan — FIFA/FIFA via Getty Images

Цырымонія пройдзе ў Вашынгтоне і пачнецца а 18‑й па Мінску, а само лёсаванне групаў адбудзецца недзе а 20-й.

У чэмпіянаце свету возьме ўдзел 48 зборных, з 1998 года было 32 каманды, а перад гэтым — 24. 48 зборных будуць размеркаваныя на 12 групаў па чатыры каманды ў кожнай.

Бяда ў тым, што вядомыя толькі 42 зборныя, што прабіліся на мундыяль, яшчэ чатыры з Еўропы і чатыры з міжкантынентальных стыкаў вызначацца ў сакавіку. 

Перад лёсаваннем зборныя размеркаваныя па чатырох кошыках. У асобнай групе будзе па адной зборнай з кожнага кошыка. Прычым у групе будзе мінімум па адной дружыне з Еўропы, але не больш за дзве зборныя з Еўропы (усяго ў кантынента — 16 квотаў).

Кошык 1: Канада, Мексіка, ЗША, Іспанія, Аргенціна, Францыя, Англія, Бразілія, Партугалія, Нідэрланды, Бельгія, Германія.

Кошык 2: Харватыя, Марока, Калумбія, Уругвай, Швейцарыя, Японія, Сенегал, Іран, Рэспубліка Карэя, Эквадор, Аўстрыя, Аўстралія.

Кошык 3: Нарвегія, Панама, Егіпет, Алжыр, Шатландыя, Парагвай, Туніс, Кот-д’Івуар, Узбекістан, Катар, Саудаўская Аравія, ПАР.

Кошык 4: Іярданія, Каба-Вердэ, Гана, Кюрасаа, Гаіці, Новая Зеландыя, еўрапейскі плэй-оф — шлях A (Італія/Паўночная Ірландыя/Уэльс/Боснія і Герцагавіна), еўрапейскі плэй-оф — шлях B (Украіна/Швецыя/Польшча/Албанія), еўрапейскі плэй-оф — шлях C (Турцыя/Румынія/Славакія/Косава), еўрапейскі плэй-оф — шлях D (Данія/Паўночная Македонія/Чэхія/Ірландыя), міжкантынентальныя стыкавыя матчы — шлях 1 (Новая Каледонія/Ямайка/ДР Конга), міжкантынентальныя стыкавыя матчы — шлях 2 (Балівія/Сурынам/Ірак).

У 1/16 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды з групы (24 зборныя), а таксама лепшыя восем зборных з 12, што зоймуць трэція месцы ў групах.

Чэмпіянат свету пройдзе ўпершыню ў трох краінах — ЗША, Мексіцы і Канадзе — з 11 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года. Фінал будзе разыграны ў Іст-Рутэрфордзе (Нью-Джэрсі).

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць