Грамадства88

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі заявіў пра мілітарызацыю заходніх краін і неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота прэс-службы Лукашэнкі

Ён адзначыў, што ваеннай бяспецы і абароне краіны надаецца вялікая ўвага. Гэта асабліва актуальна з улікам сітуацыі ў свеце і мілітарызацыі Захаду.

«Мы не можам не бачыць гэтую самую мабілізацыю і мілітарызацыю, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Не будуць гэтыя краіны проста так марнаваць вялізныя грошы на, як яны кажуць, супрацьстаянне Расіі і Беларусі. Мы ні на каго не збіраемся нападаць. Нам усяго дастаткова».

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі. «Нам трэба актуалізаваць нашы абарончыя дзеянні для таго, каб усе бачылі, што мы гатовы абараняць кожны кавалак нашай зямлі», — падкрэсліў ён.

«Польшча, Германія, іншыя дзяржавы, нават невялікія, з якімі мы мяжуем, яны не толькі павялічваюць свае ваенныя бюджэты, але і спрабуюць павялічыць армію прыкладна ў два разы.
Ёсць простае зямное пытанне: «Калі нехта нешта робіць, значыць, яму гэта патрэбна для нейкай мэты?» І не будуць гэтыя краіны проста так марнаваць вялізныя грошы на, як яны кажуць, «супрацьстаянне Расіі і Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Каментары8

  • Фурс
    09.12.2025
    Кто знает, когда сдохнет старая хромая утка? Ее постоянное кряканье дико раздражает.
  • 1
    09.12.2025
    На фото сброд бомжей
  • ШОС
    09.12.2025
    ШОС 😈🔥

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў5

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць