Грамадства11

На месцы двухпавярховікаў 50‑х гадоў у Мінску пабудуюць жылы квартал

Сталічны ўчастак, абмежаваны вуліцамі Пірагова і Любанскай, рыхтуецца да кардынальных змен. Замест прыватнага сектара і малапавярховай забудовы сярэдзіны мінулага стагоддзя тут з'явіцца сучасны жылы квартал з добраўпарадкаванай тэрыторыяй, паведаміла прадпрыемства «Мінскбуд».

Дапраектнае рашэнне «Мінскграмадзянпраекта»

«Мінскбуд», які выступае заказчыкам праекта, ужо пачаў працу. На гэтым этапе вядзецца рэалізацыя маёмасных правоў грамадзян, якія жывуць у дамах, што трапляюць пад знос.

Для вызвалення тэрыторыі пад новае будаўніцтва плануюць рассяліць 14 жылых дамоў пабудовы 1950‑х гадоў, размешчаных па вуліцы Пірагова, другім завулку Пірагова і вуліцы Любанскай.

У асноўным гэта прыватныя дамы, а таксама тры двухпавярховыя шматкватэрныя будынкі: два васьмікватэрныя і адзін дванаццацікватэрны.

Новае жыллё, якое ўзвядзе «Мінскбуд» на вызваленай пляцоўцы, прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Праект прадугледжвае будаўніцтва двух жылых дамоў агульнай плошчай 27,8 тысячы квадратных метраў. Адзін з дамоў будзе налічваць 13 паверхаў, другі — 16 паверхаў. Акрамя саміх будынкаў, у складзе новага квартала з'явяцца зоны адпачынку, упарадкаваныя двары, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і паркоўкі.

Каментары1

  • Ёсік
    09.12.2025
    Улады вырашылі ўсіх беларусаў сагнаць у Мінск? Пад тыя плюс шчэ 20тысячаў камер відэа назіраньня? Калісьці лукашэнка роў, што ў Мінску больш не будзе будоўлі, здаецца, яна толькі пачынаецца. Калі перанесьці мтз, маз, радыятарны ўжо зачынілі, а на іх месцы пабудаваць гэтыя хмарачосы дый мурашнікі, то можна шчэ 400тысячаў іншаземцаў завезьці.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць