Грамадства33

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі

Да будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску прыступілі ў сакавіку. Будаўнікі ўзялі высокі тэмп: сёння тэлеграм-канал «Мінскбуд» паведаміў, што з пляцоўкі ад’язджае апошні вежавы кран.

Каля 340 чалавек прыступілі да аздобных работ. Перад музеем таксама з’явіліся будаўнічыя рыштаванні. Там плануюць зрабіць запрашальны ўваходны партал, які нагадвае бусла, што лунае ў небе.

Будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея пераходзіць у стадыю аздобных работ. Большая частка работнікаў занятая ўнутры будынка. Пракладваюцца слабаточныя сістэмы, сістэмы кандыцыянавання, пажаратушэння. У экспазіцыйных залах прыступілі да мантажу ўнутраных перагародак: на трох паверхах каркасы ўжо гатовыя — ідзе абшыўка гіпсакардонам.

Напалову выкананае ўцяпленне будынка, яго абліцоўваюць керамагранітам і мантуюць вітражы. Вядуцца таксама дахавыя работы.

Каментары3

  • Фе!
    08.12.2025
    Атрымаецца ў выніку такая ж выродліва-безгустоўная каракаціца як нацбібліятэка або палац (не)залежнасці. Гэтыя што не пачнуць будаваць, а выходзіць усё роўна - малочнатаварная ферма:(
  • Ганка
    08.12.2025
    Зноў нейкі саркафаг пабудавалі замест сучаснае архітэктуры…
  • Ёсік
    08.12.2025
    Спадарства, гэта не для народа будуецца, а для лукашэнкі, яму саўковае ўсё даспадобы. "Што вы вроце, ніякая гэта не рэзідэнцыя, любы беларус зможа зайсьці, наведаць" - казаў аб ПН, што насупраць Атланта. Зайсьці? У сына на прыпынку Палац тэнісу 20 рублёў ветрам на траву кінула, мо 5-7 метраў, пайшоў падабраць, дык выскачыў халуй, падбег, цікавіўся, чаму па траве йшоў. Жалезны чалавек, кажа рыжанкоў. Усе бачылі й чулі, як выходзіў да амапа з аўтаматам, каб назваць тых красаўцамі "Там нет нікаво, точна нікаво?".

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне61

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

У Кемераве прапагандыстка павіншавала жанчыну, у якой загінуў на вайне з Украінай сын, з «двайным святам» ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне61

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць