Здарэнні

Выцек бензіну стаў прычынай загарання аўтамабіля, у выніку чаго загінула 18‑гадовая дзяўчына

Судовыя эксперты ўстанавілі прычыну ўзгарання аўтамабіля падчас ДТЗ.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Каля вёскі Заямнае 26 жніўня а 23:00 адбылася дарожная аварыя. 27‑гадовы жыхар Баранавіч, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення за стырном BMW, сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем Nissan.

У выніку аварыі 18‑гадовая пасажырка Nissan атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца — акрамя цялесных пашкоджанняў яшчэ і шматлікія апёкі цела. Абодва пацярпелыя былі шпіталізаваныя. Аднак неўзабаве дзяўчына ад атрыманых траўм памерла ў лякарні.

Пасля сутыкнення Nissan загарэўся. Згодна з высновай пажарна-тэхнічнай экспертызы, праведзенай упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Мінскай вобласці, асяродак пажару знаходзіўся ў задняй частцы аўтамабіля.

Непасрэднай прычынай узгарання стала ўзгаранне пароў бензіну, што выцякаў з пашкоджанага ў выніку ДТЗ паліўнага бака. Акрамя таго, у Nissan адбылася разгерметызацыя паліўнай і тармазной сістэм, што таксама паспрыяла ўзгаранню.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»20

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць