Культура

«Шляхціца Завальню» ўпершыню пераклалі на ангельскую мову

Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». 

Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву «Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales», піша bellit.info.

Першы англамоўны пераклад твора Яна Баршчэўскага выйшаў у кастрычніку 2025 году. Пакуль толькі ў мяккай вокладцы і з чорна-беламі ілюстрацыямі. Кніга ўжо даступная для набыцця праз сайт выдавецтва, на Amazon і іншых буйных онлайн-пляцоўках. Таксама можна прыдбаць электронную версію.

У пачатку 2026 году чакаецца выхад прэміяльнага выдання ў цвёрдай вокладцы з 83 каляровымі ілюстрацыямі ад Насты Лі.

Перастварэнне Волі Яноўскай было зроблена на аснове беларускага класічнага перакладу Міколы Хаўстовіча з параўнаннем з польскім арыгіналам «Шляхціца Завальні» самога Яна Баршчэўскага.

Больш пра тое, як рыхтавалася кніга, як ішла праца над перакладам і іншыя цікавосткі можна паглядзець у онлайн-прэзентацыі, якая прайшла ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу62

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?40

NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла8

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць