Грамадства44

Фядута апошнія паўтара месяца правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі

Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута расказаў на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення, што апошнім часам быў у медчастцы.

Фота: LookByMedia

«Апошнія паўтара месяца я правёў на стацыянары медчасткі калоніі, дзе адбываў пакаранне. Паколькі мой стан здароўя пачаў пагаршацца, было прынята рашэнне рыхтаваць мяне да аперацыі. Аперацыя за некалькі дзён да вызвалення была прызначана на 24 лютага.

Таму я спакойна спаў. А палове пятай раніцы мяне разбудзіў намеснік начальніка калоніі, які папрасіў адзецца і выйсці з ім. У пакоі, які называўся «этапка» — гэта значыць, праз які пасля надгляду адбывалася перамяшчэнне — ён спытаў у мяне, ці разумею я, што адбываецца. Я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, пачаўся працэс вызвалення, і спытаў, дзе мае рэчы, ці можна мне пайсці ў атрад і сабраць іх. Ён сказаў: «Вашы рэчы ўжо ў аўтобусе».

Ужо прыехаўшы сюды, я зразумеў, чаму мне не далі іх агледзець. Былі канфіскаваныя мае рукапісы. Там не было палітычных запісаў, там не было і дзённікаў. Там не было ніякай інфармацыі, якая тычылася майго зняволення. Там быў напісаны кінасцэнарый, дзве п'есы і два сшыткі з вершамі».

Фядута зразумеў, што іх вязуць ва Украіну, па сонцы.

«Я ўжо звык да таго, што ў Беларусь з Масквы мяне дастаўлялі з мяшком на галаве, і з Беларусі ва Украіну мяне даставілі, моцна насунуўшы турэмную шапку на галаву. Таму… Ну толькі па сонцы я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, вязуць на поўдзень. Поўдзень — была Украіна».

Каментары4

  • х
    14.12.2025
    Рамзай, хотя бы не убил, как Захаренко и Гончара.
  • ток
    14.12.2025
    Фядуту ў Ток паклічце пры першай жа магчымасці. Яснасць розуму захаваў, мяркуючы па першых каментарах.
  • Йазмар
    14.12.2025
    Рамзай, Фядута ляснуў дзвярыма у снежні 1994, праз паўгад ыпасля выбараў, калі Саўбелія выйшла з белымі плямамі.
    Гэта каб ты разумны Рамзай зразумеў што тады адбывалася

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць