Грамадства11

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі

Суд вынес абвінаваўчыя прысуды па справе трох кіраўнікоў службы перавозак Беларускай чыгункі, якіх прызналі вінаватымі ў карупцыйных злачынствах, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. 

Фігурантамі справы сталі начальнік службы перавозак Віталь Панюшэнка, ягоны намеснік — кіраўнік цэнтра кіравання перавозкамі Фёдар Шулянкоў, а таксама першы намеснік кіраўніка гэтага цэнтра, начальнік аператыўна-распарадчага аддзела Аляксандр Іваноў.

Усіх трох затрымалі ў кастрычніку 2024 года супрацоўнікі ГУБАЗіК, пасля чаго яны больш за год знаходзіліся пад следствам і на судовых разглядах. Усіх траіх абвінавачвалі ў атрыманні хабараў.

13 снежня 2025 года суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі і прызначыў рэальныя тэрміны зняволення. Панюшэнка атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі, Шулянкоў — 5 гадоў, Іваноў — 4 гады. Прысуды вынесеныя паводле артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару), з рознай ступенню цяжкасці.

Паводле версіі следства, на працягу трох гадоў гэтыя службовыя асобы сістэматычна атрымлівалі хабар ад камерцыйных структур за стварэнне карупцыйнай схемы, якая дазваляла пазачаргова падаваць грузавыя вагоны інвентарнага парку Беларускай чыгункі. Па гэтых фактах Следчы камітэт завёў шэсць крымінальных спраў.

Пры гэтым у матэрыяле адзначаецца, што істотную ролю ў выкрыцці схемы адыграў былы супрацоўнік БЧ і бізнэсмэн, які, супрацоўнічаючы з сілавікамі, удзельнічаў у перадачы грошай, пасля чаго адбываліся затрыманні «на гарачым».

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў звяртае ўвагу, што прысуд у дачыненні да Іванова выглядае спрэчным. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пры затрыманні ў яго было знойдзена амаль 5 тысяч рублёў — сумы, якой недастаткова для кваліфікацыі «хабару ў буйной суме». Каб дацягнуць абвінавачанне да патрэбнага ўзроўню, у справе з’явіўся дадатковы эпізод — паказанні сведкі, які сцвярджаў, што раней двойчы перадаваў Іванову грошы. Іншых доказаў гэтых эпізодаў, акрамя слоў сведкі, не агучвалася.

Гэтым сведкам стаў Леанід Крыловіч — былы супрацоўнік транспартнай міліцыі і экс-кіраўнік структуры, звязанай з БЧ, чалавек з вялікім досведам у галіне перавозак і ўласнымі камерцыйнымі інтарэсамі. Яго паказанні з’явіліся ўжо пасля затрымання Іванова і сталі ключавымі для больш цяжкай кваліфікацыі абвінавачання.

Каментары1

  • не поможет, она утонула
    16.12.2025
    Жд это не поможет.
    Она утонула, её, за последние 20 лет раздербанили на перевозку льготников, бесплатную перевозку грузов для лукашенко, на финансирование чемпионатов мира и европы, на закупку автобусов, троллейбусов, трамваев, барж и их обслуживание, на колхозы и совхозы, на новые должности и кабинеты в минтрансе, в управлении и отделениях жд и на много чего ещё...

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць