Свет55

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру

Вярхоўны суд Расіі адмяніў рашэнні трох ніжэйшых інстанцый паводле справы пра продаж кватэры спявачкі Ларысы Долінай і прызнаў права ўласнасці за пакупніцай Палінай Лур’е. Долінай адмовілі ў пазове аб прызнанні здзелкі несапраўднай.

Ларыса Доліна

Патрабаванне Лур’е аб высяленні Долінай накіравалі на новы разгляд у Масгарсуд. Да завяршэння працэсу спявачка можа жыць у гэтай кватэры, але пасля павінна яе пакінуць.

Раней адвакатка Долінай Марыя Пухава сцвярджала, што ўгода была здзейсненая пад уздзеяннем махляроў, аднак спявачка заяўляла пра гатоўнасць вярнуць Паліне Лур’е выдаткаваныя той 112 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,2 мільёна даляраў).

Спявачка прадала кватэру ў чэрвені 2024 года, а ў жніўні заявіла, што стала ахвярай махляроў. Праз суд яна дамаглася вяртання кватэры, пасля чаго пакупніца, не маючы да тых махляроў дачынення, засталася і без кватэры, і без грошай.

Хамоўніцкі суд Масквы не прымяніў прынцып двухбаковай рэстытуцыі, згодна з якім спявачка павінна была б вярнуць грошы пакупніцы, і раіў Лур’е звяртацца да махляроў. Міжнародная асацыяцыя юрыстаў і кансультантаў адзначыла, што такі падыход стварае небяспечны прэцэдэнт і дэстабілізуе абарачэнне нерухомасці: пераход права ўласнасці на грошы пры разліку з’яўляецца асобнай здзелкай, і страта сродкаў з-за дзеянняў трэціх асоб не вызваляе прадаўца ад абавязку вярнуць суму пакупніку.

Гэтая справа выклікала шырокі грамадскі рэзананс: на адрас Долінай паступілі абвінавачванні ў нядобрасумленнасці, гледачы сталі здаваць білеты на канцэрты, а ў інтэрнэце пачалася кампанія яе «адмены».

Акрамя таго, кейс стварыў новую схему махлярства: прадавец, здзейсніўшы ўгоду, пазоў аб яе несапраўднасці абгрунтоўвае тым, што стаў ахвярай дзеянняў аферыстаў. У 2025 годзе па «схеме Долінай» аспрэчылі больш за тры тысячы ўгод, пакінуўшы добрасумленных пакупнікоў без жылля і сродкаў, а некаторых — яшчэ і з іпатэчнымі крэдытамі.

Каментары5

  • Загадка
    16.12.2025
    Дык, пакінуць ці ўсё ж пакінуць?
  • НН ТАСС
    16.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • НН ТАСС
    16.12.2025
    Навошта пісаць пра нейкую расейскую зорку ў нібыта беларускай газеце? Да таго з расійскімі спасылкамі.

    І якім правам выдаляеце такія каментары? Тут не БССР, каб сабе такое дазвалялі.

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%11

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%11

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць