Грамадства1212

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай

Гэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

Супрацоўнікі літоўскай паліцыі бяруць на сябе ахову беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, пацвердзіў агенцтву BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніс.

«Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай», — паведаміў агенцтву BNS Рамунас Матоніс.

Пра намер знізіць узровень бяспекі Ціханоўскай і яе працоўнага месца было абвешчана яшчэ ў кастрычніку.

Раней эксперты меркавалі, што змены ў сістэме бяспекі азначаюць, што дом і офіс Ціханоўскай застаюцца пад абаронай, але лідарка беларускай апазіцыі губляе асабістую ахову ў Літве і за мяжой. Рамуніс Матоніс заявіў, што інфармацыя пра рэжым яе аховы не будзе абнародаваная.

Прыхільнікі рашэння сцвярджаюць, што змяненне ўзроўню абароны Ціханоўскай звязана са змяншэннем пагроз для яе і тэхнічнымі прычынамі.

Крытыкі падазраюць, што гэтае рашэнне мела палітычны характар і было накіравана на задавальненне тых, хто лічыць, што Святлане Ціханоўскай, якая прыбыла ў Літву ў 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, надаецца празмерная ўвага і што на яе ахову выдаткоўваецца занадта шмат рэсурсаў. На іх думку, такое рашэнне прыніжае статус лідара апазіцыі.

Пасля змянення ўзроўню абароны Святлана Ціханоўская можа пераехаць жыць і працаваць у Польшчу.

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі тады заявіў, што канчатковае рашэнне аб забеспячэнні аховы ў Літве яшчэ не прынята.

Каментары12

  • 007
    19.12.2025
    агент, у Літве яны ўвогуле нічога не могуць. Нават забойцу двух дзяўчын у Коўне некалькі дзён таму не змаглі знайсці - усё прыйшлося грамадзе самім шукаць па запраўках. Не кажучы ўжо пра тую ж кантрабанду - толькі надзвычайным становішчам пачалі кагосці затрымліваць, а так усё лясы тачылі і скуголілі, страчваючы міл'ёны на закрыцці аэропорту.
    Відаць, кінулі костку, каб гранты не ўвяла знянацку ў Польшчу, бо бюджэт краіны ня сыйдзецца тады і галодныя рты дакачаюць дзейсны Майдан.
  • Паліцыянт
    19.12.2025
    Два лукашэнкаўскіх агента паміж сабой абшчаюцца )))))))))
  • Хамон
    19.12.2025
    007, не только в Литве, на личном опыте в паре других стран ЕС убедился что европейская полиция это почти тот же самый ленивый, бесполезный и репрессивный гадюшник что и везде. По фактам:
    - Мелкие преступления декриминализованы, шквал воровства смартфонов тому пример.
    - Энтузиазм евроментов появляется только когда надо штрафовать простых граждан, они ж не прячутся. Обчистят машину - дадут бумажку и не будут ничего искать, а если неправильно запаркуешься - они тут как тут.
    - В евроменты идут за стабильной зарплатой и социальными плюшками. При найме существуют квоты для женщин (это точно есть в Испании) и в менты идут далеко не самые лучшие.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць