Выйшла новая кніга для дзяцей аўтарства Аляксандра Ждановіча (Маляваныча). Назва навінкі, што пабачыла свет у выдавецтве Slowianka, — «Наадваротны хлопчык», піша bellit.info.

«Наадваротны Хлопчык» — гэта незвычайная гісторыя пра гарэзлівага хлопчыка, які разам з татам і мамай намаляваны на аркушы паперы. Але хлопчык быў намаляваны дагары нагамі і таму ніяк не мог уседзець на месцы…
Аформіла кнігу мастачка Эльга Папова.
Раней казка выходзіла ў аўдыяверсіі на «Кніжным возе», агучаная самім аўтарам.
Цяпер папяровую версію кнігі можна замовіць праз сайт выдавецтва.
Каментары