Свет2424

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады

«Раней казалася пра 2030‑ты год, зараз планы скарэктаваныя, перагледжаныя ў бок скарачэння тэрмінаў — на 2027 год», — кажа кіраўнік украінскай разведкі.

Кірыл Буданаў. Фота: Viktor Kovalchuk / Global Images Ukraine via Getty Images

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расія плануе акупацыю краін Балтыі і будуе планы на 2027 год. Заява Буданава падчас выступу на мерапрыемстве «Клубу LB», піша «Украінская праўда»

«Паводле асноўнага плана, РФ павінна была быць гатовая да пачатку дзеянняў у 2030 годзе. Зараз планы скарэктаваныя, перагледжаныя ў бок скарачэння тэрмінаў — на 2027 год».

Кіраўнік разведкі ўдакладніў, што гаворка ідзе пра акупацыю краін Балтыі.

«Каб імперыя — а яны бачаць сябе імперыяй — развівалася, ты заўсёды мусіш кудысьці рухацца для пашырэння свайго ўплыву і тэрыторыі. Гэта, дарэчы, адказ на шмат пытанняў. На поўначы — толькі Паўночны Ледавіты акіян і далей за колам — Амерыка. Не варыянт, бо будзе балюча. На ўсходзе — Ціхі акіян і зноў жа Амерыка. Адказ той самы. На поўдні — Кітай, там увогуле будзе катастрофа: сухапутная мяжа, будуць такія ж умовы, як у нас у вайне з Расійскай Федэрацыяй, толькі ўжо для іх. Застаецца толькі захад, які ў іх разуменні, прабачце за фразеалогію, «зажраўся», «хворы», «кволы» і «нерашучы», — сказаў ён

Адначасова, паводле слоў Буданава, Польшча цяпер, згодна з планамі, якія вядомыя ўкраінскаму боку, разглядаецца выключна як мэта для ўдараў РФ — для ваеннай кампаніі без захопу тэрыторыі.

Каментары24

  • Indrid Cold
    20.12.2025
    Мары мары, а насамрэч няма ні моцы, ні магчымасцяў гэта зрабіць. Але брахаць будуць громка пра гэта.
  • Filipp
    20.12.2025
    «Раней казалася пра 2030‑ты год, зараз планы скарэктаваныя, перагледжаныя ў бок скарачэння тэрмінаў — на 2027 год»©
    Я так разумею, з Украінай яны да гэтага часу ўжо закончаць, ці гэта будзе яшчэ адын фронт?
  • Indrid Cold
    20.12.2025
    Ничего нового, мары расейцаў разбіваюцца праз рэчаіснасць

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту2

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць