Здарэнні

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

У Слуцкім раёне адбылася спроба выкрадання чалавека, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар і паведаміў, што невядомы мужчына сілай пасадзіў яго 18‑гадовую знаёмую ў аўтамабіль і паехаў у невядомым кірунку.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі Слуцкага РАУС неадкладна выехалі на месца. Непадалёк ад аграгарадка Лучнікі яны заўважылі аўтамабіль Opel, які адпавядаў апісанню, і падалі яму сігнал аб спыненні. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы, што змусіла весці за ім пагоню.

Калі машына зменшыла хуткасць, выкрадзенай дзяўчыне ўдалося выбрацца з яе. Пасадзіўшы дзяўчыну ў службовы аўтамабіль, сілавікі працягнулі пагоню.

Кіроўца, як сцвярджаецца, неаднаразова ігнараваў патрабаванні аб спыненні, таму ўрэшце міліцыянеры выкарысталі службовую зброю.

За рулём знаходзіўся 32‑гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Ён паводзіў сябе неадэкватна, магчыма, быў пад уздзеяннем псіхаактыўных рэчываў. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а яго біялагічныя ўзоры накіравалі на экспертызу.

Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу па факце выкрадання чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць