Усяго патроху3535

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ

Рускамоўная блогерка перабралася з Чэхіі ў Беларусь і робіць пра гэта тыктокі. Не ўсе зразумеюць аргументы, якімі яна гэта тлумачыць.

Скрын: black_cherry_9 / TikTok

Блогерка пад нікам black_cherry_9 падпісала свой акаўнт у тыктоку словамі «Тая, якая паехала… у Беларусь». Жанчына піша ў шапцы профіля, што зрабіла сабе такі падарунак на Новы год — адным днём перабралася ў нашу краіну.

Тыктокерка амаль нічога не расказвае пра сябе. Пра яе сям’ю вядома, што ў жанчыны ёсць муж і дачка, і што яны разам чатыры гады жылі ў Чэхіі. Адтуль у канцы снежня жанчына і пераехала ў Беларусь. 

Да пераезду блогерка працавала прыбіральшчыцай па некалькі гадзін на дзень. Мяркуючы па яе расповедах, заробкі былі дастойныя:

«На прыбіранні гатэляў дзяўчаты ў Чэхіі зарабляюць больш чым на некаторых заводах, і ты не працуеш па 12 гадзін. На прыбіранні я працавала чатыры гадзіны, а не 8, 12 ці 14 гадзін».

Але ж самае цікавае — аргументы, якімі блогерка тлумачыць рашэнне пераехаць. 

Дзяўчына кажа, што не заўжды рэч у грашах:

«Маёй сям’і [грошай] больш чым хапала. У нас былі нармальныя заробкі, у мужа заробак лічыўся высокім па Чэхіі — $1450-$1650, у мяне лічыўся сярэднім. Нам хапала з галавой. Мы ездзілі на новай машыне, аплачвалі свае жаданні, усе жаданні дачкі і ўсё астатняе. 

@black__cherry_9 Ответ пользователю @Serzh Khmuryy ♬ оригинальный звук - Поехавшая… В Беларусь

Але мы з’ехалі, бо нам там не падабаецца грамадства, людзі. Мы выбралі для сябе адэкватнасць. Не заўжды фінансы — асноўнае».

У адным з першых ролікаў жанчына публікуе кадры з беларускай ежай — сыркамі, чызбургерам, стравамі нацыянальнай кухні і нават мінералкай. І суправаджае гэта такім каментаром:

«Калі агурок і памідор па смаку не быццам пластык, калі ў мандарына ёсць пах, калі харчаванне ва ўстанове — кайф для смакавых рэцэптараў, калі ў краме можна знайсці ўсё і нават болей. Гэта вам не Еўропа».

Адзін з каментатараў парыруе блогерцы, што калі краіна можа пахваліцца ежай, а не чымсьці іншым, гэта не надта добра. Жанчына адказвае ў іншым роліку — і тут яна раскрывае, што ж ёй не падабалася ў чэшскім грамадстве:

«Напэўна, трэба хваліцца ЛГБТ-супольнасцямі, наркаманіяй, якая проста паўсюль прасоўваецца. Па-вашаму, трэба хваліцца, як у ЕС, што ў школах выкладаюць гомікі ці лесбі? Гэта тое, што трэба, так?»

@black__cherry_9 В продолжении темы ! Я считаю , что 2 сравнительных фото говорят сами за себя ! #поехавшаявБеларусь #бензин #беларусь #чехия #деньги ♬ оригинальный звук - Поехавшая… В Беларусь

І гэта толькі малая частка таго, што захапляе блогерку ў Беларусі. Яна здымае прылаўкі ў краме — маўляў, такога выбару няма ні ў адной краіне Еўрасаюза.

Асобная гісторыя — тое, як жанчына гаворыць пра сталіцу Чэхіі. Яна жыла не ў Празе, а ў больш дробным чэшскім горадзе, але, кажа, і Прагу паспела пабачыць:

«Возьмем Мінск і Прагу — які чысцюткі Мінск і якая абасраная Прага».

Сваімі ролікамі блогерка здабыла сабе шмат хэйтараў. У адным з апошніх відэа яна прызнаецца, што на яе профіль пастаянна скардзяцца, асабліва на ролікі пра «прапаганду ЛГБТ у ЕС»:

«А што я кажу не так? Што ў школах выкладчыкі ЛГБТ? Што ў дзяцей у ЕС ёсць пэўныя ўрокі, дзе ім расказваюць — маўляў, ты можаш выбраць, кім ты будзеш, хлопчыкам ці дзяўчынкай, або проста «яно», ці аўтобусам, напрыклад — чаму б і не! Для мяне гэта не норма, я б не хацела, каб маё дзіця вучылася там».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • Хмм
    12.01.2026
    У нас в РБ тоже наркомания повсеместная. Водяра (тяжёлый стафф) продается в любом магазинчике за недорого. Уж лучше пиво и травка как в Чехии, чем водяра и соль всякая как у нас.
  • Чэшка
    12.01.2026
    1450 USD цi 30000 CZK гэта не высокi заробак у Чэхii, a нiжэй за сярэднi (46000 czk), астатняе таксама хлусня
  • Ганна
    12.01.2026
    Амаль упэўнена, што гэта неякая падстаўная блогерка ці праплачаная. Жыву ў Празе 5 гадоў, ні па чым з ежы не сумую, а не пластыкавыя памідоры ў Беларусі толькі шпаньелскія. І заробак 1500$ тут не высокі. І дарэчы ў далярах ніхто нічога не лічыць. А чысціня беларуская, ха-ха, гэта ўжо мем

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА1

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль64

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА1

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць