Здарэнні11

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні

У ноч на 27 снежня знік 28‑гадовы жыхар сталіцы. Мужчына адпачываў у начным клубе Modul Art Platform, пасля пятай раніцы выйшаў на вуліцу і знік. З таго часу прайшло больш за два тыдні, вядуцца пошукі, аднак пра месцазнаходжанне хлопца да гэтага часу нічога не вядома.

Як расказала Onliner.by Юлія, маці Паўла, у клубе яе сын адпачываў разам з былым калегам, аднак у нейкі момант таварыш пайшоў, а Павел застаўся. Каля 5:30 раніцы ён выйшаў з клуба, пасля чаго знік.

Жанчына дадала, што тэлефон хлопца ў апошні раз быў у зоне доступу 27 снежня ў раёне вуліцы Брэсцкай у Курасоўшчыне. Аднак кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Сірыус» Павел Яхімовіч паведаміў, што гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

— Дзякуючы камерам відэаназірання, усталяваным на суседніх установах (за прадастаўленыя запісы — асобная падзяка), удалося высветліць, што Павел з 5:30 да 5:40 раніцы выйшаў з клуба і накіраваўся ў бок інтэрнатаў БДУ, пасля чаго падышоў да стаянкі.

Каля 6:00 ён развярнуўся і пайшоў назад у бок клуба. На гэтым яго сляды губляюцца, — кажа Павел Яхімовіч.

Месца, дзе знік Павел Калашнікаў, — набярэжная ракі Свіслач побач са старымі заводскімі карпусамі.

Апошнія маштабныя пошукі праводзіліся 8 студзеня. Зараз ім перашкаджаюць неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Як толькі надвор’е зменіцца, пошукі адновяць.

— Якая асноўная версія знікнення Паўла? — удакладнілі ў суразмоўцы.

— Адна з асноўных версій — няшчасны выпадак. Аднак ёсць і іншыя, якія таксама не варта адкідваць.

Прыкметы Паўла: рост — каля 176 см, валасы русыя. Быў апрануты ў чорную куртку з капюшонам, кашулю ў клетку, чорныя спартыўныя штаны і белыя красоўкі. Асаблівыя прыкметы: на кісцях рук маюцца белыя плямы вітыліга. Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Паўла, просьба паведаміць па тэлефоне 102 або па нумары (25) 633-28-03.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    13.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін126

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін126

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць