Здарэнні77

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне

Смерць не мае крымінальнага характару. Папярэдняя прычына — утапленне, паведамляе СК.

У выніку апазнання ўстаноўлена асоба загінулай дзяўчыны. Гэта сапраўды 21‑гадовая Яна Кастранкова, якая прапала 30 снежня.

Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны.

Цела дзяўчыны знайшлі ўчора падчас пошукаў у Сляпянскай воднай сістэме. Яно было на глыбіні 60 см.

Сувязь з дзяўчынай знікла 30 снежня 2025 года. Яна жыла ў «Маяку Мінска».

Маці Яны пісала ў сацсетках, што апошні раз тэлефон яе дачкі быў зафіксаваны ў той дзень а 18:27 побач з паркам Чалюскінцаў. Жанчына казала, што размаўляла з дачкой у дзень знікнення прыблізна а 14:30. Тая казала, што, імаверна, прыйдзе да бацькоў сустракаць Новы год.

Дзякуючы гарадскім камерам атрымалася высветліць толькі тое, што а 16:30 Яна заходзіла ў «Дана Мол», а пасля сустракалася з жанчынай ля метро «Уручча». Тая жанчына была ўладальніцай кватэры, якую Яна хацела арандаваць, але перадумала — ля метро жанчына вярнула ёй задатак.

Цела дзяўчыны знайшлі ў вадзе прыкладна за адзін кіламетр ад парка Чалюскінцаў, дзе яе тэлефон зафіксавалі апошні раз.

Каментары7

  • .
    13.01.2026
    ●, зімой на вадзе вельмі небяспечна: лёд можа аказацца дастаткова слабым, каб утрымаць чалавека, але дастаткова моцным, каб не даць выбрацца з-пад вады.
  • Oscar
    13.01.2026
    Экспэртыза цела загінулай Яны доу́жылася - увага - 24 гадзіны .
    Брава , Менскія медыкі !
    Сколькі падоу́жыцца ,экспэртыза,, Мікіты Мелказёрава у́ самай перадавой краіне ЕС , у́ Варшаве ?
    Пау́гады .
    Ганьба вам , нашыя Суседзі !
    Чакае ад вас адказу на пытаньне ,
    Што здарылася з Мікітам ?
  • ...
    13.01.2026
    ., ага. Толькі дзяўчына ростам 180 см нават па пояс не праваліцца на глыбіні 60 см. няма з пад чаго выбірацца.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць