Свет11

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране

Халед бен Сальман аль Сауд, малодшы брат спадчыннага прынца, прыбыў у Вашынгтон для сустрэч па Іране.

Халед бін Сальман аль Сауд і аятала Алі Хаменеі ў Тэгеране 17 красавіка 2025 года. Фота: Iranian Leader Press Office/Handout/Anadolu via Getty Images

Міністр абароны Саудаўскай Аравіі прынц Халед бін Сальман аль Сауд заявіў на закрытым брыфінгу ў Вашынгтоне ў пятніцу, што калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не ажыццявіць свае пагрозы ў адрас Ірана, іранскі рэжым стане мацнейшым, сцвярджаюць крыніцы Axios, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

Як адзначае выданне, у публічных заявах Саудаўская Аравія перасцерагае ад эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, і тры тыдні таму сваёй занепакоенасцю з Трампам падзяліўся наследны прынц Мухамед бін Сальман Ааль Сауд. Гэта папярэджанне было адной з прычын, па якой Трамп вырашыў адкласці ўдар, піша Axios.

Халед бін Сальман аль Сауд, малодшы брат наследнага прынца, прыбыў у Вашынгтон для сустрэч па Іране. У чацвер ён правёў у Белым доме працяглую сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё, кіраўніком Пентагона Пітам Хегсетам, спецпасланцам Трампа Стывам Уіткофам і старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Дэнам Кейнам.

Па словах крыніцы Axios, асноўная ўвага была нададзена магчымасці амерыканскага ўдару па Іране. Хоць у сераду ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Ірана наследны прынц Саудаўскай Аравіі заявіў, што каралеўства не дазволіць ЗША выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для нападу на Іран.

Па інфармацыі Axios, яго брат у пятніцу на сустрэчы з экспертамі ў Вашынгтоне сказаў, што, на яго думку, Трампу давядзецца звярнуцца да ваенных дзеянняў пасля некалькіх тыдняў пагроз і пры гэтым паспрабаваць змякчыць рызыкі рэгіянальнай эскалацыі.

Магчыма, саудаўцы вырашылі, што Трамп прыняў рашэнне нанесці ўдар, і не хочуць, каб іх успрымалі як праціўнікаў гэтага кроку, дапускае выданне.

Каментары1

  • бабруйчанін
    31.01.2026
    Пасля Трампа і гэтыя " саудыты" прынцы свае атрымаюць

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць