Грамадства11

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў

Францыя змяніла і спрасціла працэдуру атрымання шэнгенскай візы для грамадзян Беларусі. Як паведаміла французскае пасольства, з 2 лютага 2026 года запіс на падачу візавых заяў робіцца праз візавы цэнтр TLScontact, якому перадалі адпаведныя функцыі.

Пасольства Францыі ў Мінску. Фота: Wikimedia Commons

З гэтага ж дня пачаў працаваць і сайт TLScontact. Цяпер грамадзянам Беларусі і іншаземцам, якія жывуць у краіне, неабходна стварыць уліковы запіс на сайце візавага цэнтра і запоўніць анлайн-анкету для падачы дакументаў.

Адно з галоўных новаўвядзенняў — магчымасць падаваць дакументы на французскую турыстычную візу індывідуальна. Раней такую візу можна было атрымаць толькі ў складзе арганізаванага тура. Пры наяўнасці вольных месцаў заяўнікам будуць прызначаць дату падачы дакументаў у пасольстве Францыі.

Таксама ў дыппрадстаўніцтве заявілі пра спрашчэнне візавай працэдуры для асобных катэгорый заяўнікаў, у тым ліку для сямейнікаў грамадзян Еўрапейскага саюза.

Турыстычныя групы, якія прадстаўляюцца турыстычнымі агенцтвамі, будзе суправаджаць TLScontact: ён будзе звязвацца з імі для прызначэння даты прыёму пасля ўхвалення заяў консульскімі службамі і пры наяўнасці вольных месцаў.

Пры гэтым усе прыёмы дакументаў, як і раней, будуць адбывацца ў пасольстве Францыі ў Мінску. Менавіта пасольства застаецца адзіным органам, які прымае рашэнні аб усіх візавых заявах і катэгорыях.

Каментары1

  • Менск
    03.02.2026
    Дабрая справа... Трэба каб і пасольства ЗША адчынілася у́ Менску

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць