Кіно33

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава

У сеціве апублікавалі першыя кадры ваеннай меладрамы «Альпійская балада», якую здымаюць паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Гэты праект стаў супольнай працай расійскіх і сербскіх кінематаграфістаў, піша «Кинопоиск».

Фота: «Кинопоиск»

Здымкі праходзяць на Балканах, а дзеянне фільма разгортваецца ў 1943 годзе. Галоўную ролю савецкага салдата Івана, які ўцякае з канцлагера ў італьянскіх Альпах, выконвае расійскі акцёр Іван Янкоўскі (ён вядомы па ролях, напрыклад, у серыялах «Слова пацана» і «Аўтсорс»).

Фота: «Кинопоиск»

Падчас уцёкаў герой сустракае нямецкую кіназорку Дытэра Шульцэ, якога іграе Мілаш Біковіч, а таксама італьянскую антыфашыстку Джулію (Дэніз Сардзіска). Трое герояў праводзяць разам тры дні і, нягледзячы на розныя мовы, знаходзяць паразуменне.

Фота: «Кинопоиск»

На фоне маляўнічых краявідаў разгортваецца гісторыя кахання паміж Іванам і Джуліяй, якія вымушаныя змагацца з голадам, пераследам і пастаяннай пагрозай смерці.

Фота: «Кинопоиск»

Рэжысёрам стужкі стаў Андрэй Багатыроў, вядомы па фільмах «Чырвоны прывід» і «Вампіры сярэдняй паласы». Прэм’ера фільма запланаваная на вясну 2027 года.

Фота: «Кинопоиск»

Аповесць «Альпійская балада» лічыцца адной з самых вядомых у творчасці Быкава і перакладзена больш чым на 50 моў. Гэта ўжо другая яе экранізацыя: каля 60 гадоў таму фільм паводле гэтага твора зняў Барыс Сцяпанаў, а галоўныя ролі выканалі Любоў Румянцава і Станіслаў Любшын.

Фота: «Кинопоиск»
Фота: «Кинопоиск»

Каментары3

  • Žvir
    11.02.2026
    Tak, Alpijskaja balada samy viadomy tvor V. Bykava. A jak dla mianie, samy - Abłava. Varta ekranizacyi, ale nijak...
  • Ёсік
    11.02.2026
    Зноў расейцы зробяць га.но, мо і не напішуць, што паводле Васіля Быкава.
  • Žvir
    11.02.2026
    Ёсік, navat kali i nie napišuć, śviet i tak viedaje...

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць