Грамадства

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

12 лютага ў Шчомысліцы пад Мінскам адбылося частковае зрушванне канструкцыі даху ў памяшканні, якое арандуе кампанія Wildberries для свайго сартавальнага цэнтра. Паводле інфармацыі кампаніі, дакладныя прычыны здарэння павінны вызначыць спецыялісты МНС пасля праверкі, піша «Мінская праўда».

Фота: yandex.by

Усіх супрацоўнікаў і падрадчыкаў, што знаходзіліся ў будынку, аператыўна эвакуявалі. Пацярпелых няма. Да завяршэння праверак і ліквідацыі магчымых рызык доступ у памяшканне часова абмежаваны.

У кампаніі адзначылі, што сітуацыя носіць лакальны і часовы характар. Таварныя патокі перанакіраваныя на іншыя аб’екты ў мінскім рэгіёне.

Напрыканцы мінулага года побач са сталіцай пачалі працаваць яшчэ два сартавальныя цэнтры — у Хацежыне і Прывольным. Іх агульная магутнасць дасягае да 300 тысяч тавараў на суткі.

Партнёрам пры неабходнасці раяць адгружаць прадукцыю ў сартавальныя цэнтры ў Брэсце, Гомелі, Гродне і Оршы.

Для прадаўцоў, якія працуюць па мадэлі «Маркетплэйс», пашыраная сетка пунктаў выдачы заказаў. Яны могуць наўпрост дастаўляць тавары ў гэтыя пункты, абыходзячы склады і сартавальныя цэнтры.

Усе прадаўцы ўжо атрымалі паведамленні ў асабістых кабінетах пра часовае змяненне лагістычнай схемы. Паводле кампаніі, на гэты момант заказы прымаюцца і дастаўляюцца без затрымак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць