Грамадства44

З'явілася петыцыя да Google за дадаванне галасавога ўводу на беларускай мове

На сайце change.org запусцілі петыцыю да Google з просьбай дадаць беларускую мову ў галасавы ўвод Gboard. Зараз беларусам даводзіцца карыстацца іншымі мовамі.

Аўтар петыцыі адзначае, што ў беларусаў ёсць магчымасць адказваць на паведамленні тэкстам, але галасавы ўвод на беларускай мове Google не падтрымлівае. Гэта штучны бар’ер, які прымушае нас або маўчаць, або пераходзіць на чужыя мовы пры выкарыстанні інструмента, піша Devby.io.

«Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская — не? Мы — мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць «нямымі» ў сваіх уласных тэлефонах», — адзначае аўтар.

Ён дадаў, што гэта стварае праблемы ў бізнэсе і ў паўсядзённасці. Напрыклад, гэта забірае час у прадстаўнікоў творчых прафесій пры ручной працы, калі трэба хутка адказаць кліентам. У звычайным жыцці адсутнасць галасавога ўводу на беларускай мове перашкаджае за рулём і проста па дарозе, калі заняты рукі.

Аўтар звароту падкрэслівае, што ў тэхнагіганта ўжо ёсць усе патрэбныя звесткі з Google Translate і Mozilla Common Voice, таму тэхнічных прычын ігнараваць беларускую мову няма. І запатрабаваў дадаць яе ў найбліжэйшым апдэйце Gboard.

Каментары4

  • Жыве Беларусь!!!
    20.02.2026
    Добрая справа 👍💪
  • Якуб
    20.02.2026
    Трэба падтрымаць!
  • .
    20.02.2026
    Няхай які папулярны рэсурс правядзе перапіс гэтых "актыўных карыстальнікаў" беларускай мовы ў праграмным забеспячэнні. Толькі, магчыма, пасля гэтага прыбяруць тое, што ўжо ёсць беларускага.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць